Свет

«Звычайным эстонцам прыйдзецца выбіраць». Як БТ перакруціла Delfi

Прапаганда палохае беларусаў бедамі еўрапейцаў. І не грэбуе самымі абсурднымі фэйкамі.

Вось што паведаміла пра цэны на электраэнергію ў Эстоніі БТ.

«Гадзіна працы тэлевізара пры новых тарыфах на электрычнасць будзе каштаваць грамадзянам 20 еўрацэнтаў, зарадка тэлефона — 8 цэнтаў. Нібыта дробязь, але ёсць крыніцы выдаткаў і больш сур'ёзныя: праца халадзільніка — 1 еўра 20 цэнтаў, гэта значыць амаль 30 еўра ў дзень. Бойлер для падагрэву вады — 8 еўра ў гадзіну, пральная машына — амаль 3 еўра. Сумарны рахунак будучай зімы журналісты прыводзіць не рызыкуюць, але відавочна, што ўсе радасці жыцця могуць сабе дазволіць толькі мільянеры. Звычайным эстонцам прыйдзецца выбіраць: альбо халадзільнік, альбо душ, альбо мыццё», — паведамляецца ў сюжэце.

Калі верыць прапагандыстам з БТ, за дзень карыстання халадзільнікам эстонцу трэба аддаць 30 еўра на электраэнергію, а агулам за месяц — 900 еўра.

Хлусня!

Журналісты эстонскага выдання Delfi і праўда падлічылі, колькі будзе каштаваць выкарыстанне электрапрыбораў. Але гэтыя падлікі былі зробленыя для вельмі рэдкіх пікавых перыядаў, калі цана на электраэнергію дасягае 4000 еўра за мегават-гадзіну.

Паўторымся, што 4000 еўра — рэкордны пік. Сярэднесутачная ж цана энергіі ў Эстоніі нашмат ніжэйшая, у дзясяткі разоў. Напрыклад, у нядзелю, 21 жніўня, яна склала 143,87 еўра за мегават-гадзіну. У начныя часы цана на электрычнасць увогуле падала да 44 цэнтаў за мегават-гадзіну. Гэта ў 9 тысяч разоў менш за пікавы паказчык!

Такім чынам, ніякія 900 еўра за электраэнергію на адзін халадзільнік эстонцы не плацяць.

Але чаму адбываюцца такія скачкі цэн, з 4000 еўра да 44 цэнтаў?

Эстонія з'яўляецца часткай адкрытага рынку электраэнергіі пад назвай Nord Pool, у які таксама ўваходзяць Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя, Данія, Латвія і Літва.

Тут варта патлумачыць, як працуе рынак электраэнергіі ў Скандынавіі і краінах Балтыі. Цэны на электраэнергію тут рынкавыя, яны вызначаюцца на біржы і мяняюцца кожную гадзіну, у залежнасці ад попыту і прапановы.

Чым больш аднаўляльнай энергіі вырабляе рэгіён у гэты момант, тым ніжэйшы там кошт электраэнергіі.

Прадаўцы электраэнергіі кожны дзень размяшчаюць на біржы заказ, колькі электраэнергіі спатрэбіцца іх кліентам на наступны дзень.

Першымі для задавальнення попыту на рынак дапускаецца зялёная і атамная энергетыка, бо іх прадукцыя таннейшая. Калі аднаўляльнай энергіі дастаткова для пакрыцця спажывання, то цана на электраэнергію на рынку таксама будзе нізкай.

А вось калі аднаўляльныя крыніцы энергіі не задавальняюць попыт (ён занадта высокі альбо калі ўмовы надвор'я не спрыяюць ветракам і сонечным панэлям), то доступ да рынку атрымліваюць сланцавыя, вугальныя і газавыя электрастанцыі. Электраэнергія, якая вырабляецца на іх, даражэйшая, і іх выкарыстанне цягне цану на біржы ўверх.

Каментары

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць