«Калі раней у нас прыкладна палова заданняў у тэсце былі з выбарам варыянтаў адказу, і тады можна было альбо дзесьці адгадаць, альбо ўспомніць, паглядзеўшы на варыянты, то сёння мы практычна зводзім да мінімуму гэты складнік з выбарам. Гэта будзе звычайная кантрольная, напрыклад, па матэматыцы, дзе неабходна рашыць задачу, але ў клетку адказаў упісаць канкрэтны вынік без варыянтаў, — заявіў Андрэй Іванец. — Па вялікім рахунку мы практычна цалкам сыдзем ад магчымасці тых ці іншых угадвання, альбо нейкіх выпадковасцяў.

Ад ЦТ у новай форме арганізацыі выніковай атэстацыі застанецца толькі праверка вынікаў з дапамогай камп'ютара, каб выключыць чалавечы фактар пры ацэньванні.

«Усё астатняе — гэта будзе звычайная кантрольная работа, але з назвай «тэставанне»,— сказаў на заканчэнне міністр адукацыі.

Клас
1
Панылы сорам
15
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0