Грамадства

Салдат тэрміновай службы з Таманскай дывізіі адпраўляюць абараняць Белгародскую вобласць. Ехаць хочуць ўсяго чацвёра

Расійскіх вайскоўцаў, якіх вясной прызвалі на тэрміновую службу ў 1-ы гвардзейскі мотастралковы полк Таманскай дывізіі, рыхтуюцца перакінуць з Маскоўскай вобласці ў Белгарадскую «для абароны дзяржаўнай мяжы», распавялі «Бі-бі-сі» сваякі салдат тэрміновай службы.

Фота: AP

Сваякі траіх вайскоўцаў, прызваных вясной на службу ў 1-ы гвардзейскі мотастралковы полк Таманскай дывізіі, паведамілі, што салдат рыхтуюцца перакінуць на мяжу з Украінай у Белгарадскую вобласць «для абароны дзяржаўнай мяжы», а камандаванне часткі цісне на іх, патрабуючы ад салдат тэрміновай службы падпісаць кантракты. Сёння Валуйкі трапілі пад абстрэл, адзін мясцовы жыхар загінуў, двое параненыя.

Маці траіх вайскоўцаў, якія паступілі на службу ў 1-ы гвардзейскі мотастралковы полк у падмаскоўным Нара-Фамінску, распавялі, што ўсё лета, пакуль салдаты праходзілі вучэбку, дзе навабранцаў рыхтавалі да службы, у часці наогул не было афіцэраў, а камандавалі навабранцамі вайскоўцы старэйшага прызыву.

Але ў пачатку верасня афіцэры ў часці з'явіліся: «Маёр Нікіцін і лейтэнант Вялых паведамілі, што ў бліжэйшыя дні яны адпраўляюцца ў Белгародскую вобласць, у Валуйкі, на мяжу з Украінай, гэта ўсяго за 50 кіламетраў ад Ізюма, які на днях быў заняты ўкраінскай арміяй», — распавяла маці аднаго з вайскоўцаў.

Са слоў блізкіх вайскоўцаў, у пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ў гэтым палку былі загінулыя сярод тэрміновай службы, затым іх вывелі на тэрыторыю Расіі, але не вярнулі ў Падмаскоўе да месца пастаяннай дыслакацыі часткі, а пакінулі тэрміновай службы 1-га гвардзейскага мотастралковага палка ў Валуйках.

Сястра аднаго з вайскоўцаў, які працягвае знаходзіцца там дагэтуль, тлумачыць цяперашні рух у частцы ратацыяй: «Новы прызыў едзе мяняць тых, у каго ў кастрычніку дэмбель. Мы спрабавалі ціснуць на камандаванне часткі, каб хаця б салдат тэрміновай службы вярнулі адтуль да месца пастаяннай службы ў Падмаскоўі, але дамагчыся нічога не змаглі: фармальна яны знаходзяцца на тэрыторыі Расіі, мяжу не перасякаюць, а значыць не ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях».

Каментары

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна20

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам20

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі2

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі37

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць