Па словах Асечкіна, яму выратаваў жыццё журналіст-даследчык праекта Bellingcat Хрыста Грозеў, які перадаў інфармацыю аб падрыхтоўцы замаху. «Паведамленне ад яго і ад яго крыніцы дапамагло мне і тым, хто займаецца маёй бяспекай і аховай, прадухіліць маё забойства», — сказаў Асечкін.

Ён сцвярджае, што замах рыхтаваў «чалавек, цесна звязаны з ФСБ і арганізаванай злачыннасцю», які прыехаў у Біярыц з Расіі. Па словах Асечкіна, атрымаўшы інфармацыю, ён разам з сям'ёй «эвакуяваўся» на два дні ў горы, а, калі яны вярнуліся, яго паспрабавалі забіць.

«Я нясу талеркі ў залу ставіць дзецям, і бакавым зрокам, на адной з тэрас, гляджу, як чырвоная кропка [рухаецца] праз парэнчы тэрасы і далей па сцяне ў мой бок.

Мы праходзілі спецыяльную падрыхтоўку, мы да гэтага рыхтаваліся, каб, калі што, мы не марудзілі і не чакалі, калі нас расстраляюць. Вядома, тут жа ў нас і святло адключылася, дзеці на падлогу, яны з жонкай каля гадзіны правялі ў адным з найбольш абароненых пакояў.

Па словах Асечкіна, калі на месца прыбылі паліцэйскія, яны дапыталі суседзяў, якія чулі хлапкі. Заснавальнік Gulagu.net лічыць, што гэта былі стрэлы.

«У мяне не патрапілі, стрэлы былі, прыцэл ішоў у мой бок. [Дапамаглі выжыць] памылкі кілера і вокамгненнасць — [чырвоную кропку] я ўбачыў выпадкова бакавым зрокам».

***

У лютым праект Gulagu.net заявіў, што, паводле звестак крыніц арганізацыі, выхадцы з Паўночнага Каўказа нібыта пачалі шукаць выканаўцу забойства Уладзіміра Асечкіна, абяцаючы за гэта 100 тысяч еўраў.

У кастрычніку 2021 Gulagu.net апублікаваў некалькі відэа са згвалтаваннямі і катаваннямі зняволеных у розных рэгіёнах Расіі. Пасля гэтага СК распачаў некалькі крымінальных спраў, дырэктара ФСВП Аляксандра Калашнікава звольнілі, а Дзярждума прыняла закон, які робіць больш жорсткім пакаранне за катаванні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Хм / Адказаць
20.09.2022
Верагодна спрабавалі запужаць, зараз ужо даўно існуюць прыцэлы без гэтых кропак.
0
Максим Дизайнер / Адказаць
20.09.2022
Вот это история!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру