Вальфовіч прадставіў абноўленую канцэпцыю нацыянальнай бяспекі. Яе абнаўленне тлумачыцца нарастаннем геапалітычнай нестабільнасці і зменамі ў Канстытуцыі.
У выніку змест дакумента змяніўся на 70%, паведамляе «Пул першага».
Сярод стратэгічных нацыянальных інтарэсаў з'явіліся:
— гістарычная памяць, канстытуцыйная катэгорыя «народ» і яго ўсямерная абарона.
Да нацыянальных інтарэсаў аднесеныя:
— сацыяльная адказнасць грамадзян, а не толькі дзяржавы,
— бяспека персанальных даных,
— развіццё атамнай энергетыкі.