«Сёння Пуцін афіцыйна прызнаў, што жыццё чалавека нічога не вартае, калі яго «спецаперацыя» за сем месяцаў не прывяла да поспеху. Ваенная мабілізацыя толькі для выгляду названая частковай, у канчатковым выніку паміраць ні за што адправяць людзей незалежна ад узросту, прафесіі і ваеннага стажу. І цяпер галоўнае пытанне для нашай краіны — ці ўцягнуць два дыктатары ў гэтую крывавую бойню беларусаў?

Ні беларуская армія, ні беларускае грамадства не падтрымліваюць вайну супраць Украіны. У беларусаў ніколі не было цягі да гвалту або амбіцый заваёўваць чужыя тэрыторыі. Апошняя вайна, у якую былі ўцягнутыя беларусы, — гэта трагічны для народа і ганебны для ўлады вопыт у Афганістане. Людзей адпраўлялі ваяваць дзеля незразумелых палітычных мэт, а яны вярталіся адтуль у цынкавых трунах. Лукашэнка ўжо шмат разоў ішоў супраць волі народа, але калі ён адпраўляе беларусаў паміраць на вайне — гэта ўсё роўна, што ён заходзіць у дом кожнай беларускай сям'і і сваімі рукамі забівае бацьку ці сына.

Я заклікаю ўсіх беларусаў памятаць: гэты чалавек здаў частку суверэнітэту Беларусі. Ён не ў стане абараніць наш народ ад вайны, ён толькі ўцягвае нас у яе яшчэ больш. Я заклікаю беларускія войскі і ўсіх, хто можа патрапіць пад мабілізацыю ў выпадку яе аб'яўлення: не выконвайце злачынных загадаў. Не выходзьце на сувязь з ваенкаматамі, калі яны спрабуюць знайсці вас, калі трэба, часова змяніце месца жыхарства, паспрабуйце забяспечыць сваю бяспеку. Калі бачыце, што пачалася падрыхтоўка да мабілізацыі, — паведамляйце пра гэта медыя і актывістам. Дазнавайцеся навіны ад калег і сяброў, аператыўна дзяліцеся інфармацыяй з тымі, хто не чытае незалежныя СМІ. Калі вас ужо адправілі на вайну — складайце зброю, беларускае грамадства вас падтрымае. Ніводзін беларус не павінен паміраць за амбіцыі Пуціна і памылкі Лукашэнкі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

22
Юзік са станцыі Крулеўшчына / Адказаць
21.09.2022
Дык чый Крым, Света? Ты так і не адказала, баючыся ўквяліць Маскву...
1
Она права / Адказаць
21.09.2022
Она права. лукашенко, который 26 лет надувал щёки, надувал белорусов, неся ахинею, о своём мироточении, о себе, как гаранте мира в Беларуси, превратился в основную угрозу мира в Беларуси. По его приказу белорусов насилуют, избивают, терроризируют, репрессируют, так этого оказалось мало, теперь, по его приказу, белорусов будут отправлять на чужую войну, как орудийное мясо, для ублажения амбиции путина и лукашенко. Наконец-то белорусы поймут, что поговорка и действия под неё - "абы не было войны", перестаёт работать из-за лукашенко, ему, чтобы удерживать свою власть, война нужна позарез. лукашенко, в Беларуси, становится основной причиной войны и гибели на ней белорусов, по его приказу. Для этого лукашенко отказался от нейтрального и безъядерного статуса Беларуси. А для путина ещё проще, Беларусь - склад и запасы орудийного мяса, для войны в Украине и больше ничего, да буферная территория между Россией и НАТО приведенная лукашенком к виду и состоянии украинской лугандонии.
7
Тт / Адказаць
21.09.2022
А як жа мудры Пуцін і Расія нам не враг ? Судзячы па звароту, Расія-такі не вораг, гэта Пуцін памыляецца, а Расія норм. Прыкладна тое самае сказаў газпрамаўскі адміністратар Бабарыка «Во всем віноват один человек». Які чалавек, у чым вінаваты, адкуль той чалавек - ніфіга не зразумела.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру