Раней такая колькасць зваротаў фіксавалася за цэлы тыдзень, паведаміў «Позірку» кіраўнік арганізацыі Андрэй Стрыжак.

Большасць тых, хто звярнуўся 21 верасня, — расіяне (66%). Таксама кансультацыю запытвалі беларусы (27,5%) і ўкраінцы (6,5%).

Стрыжак звязвае рэзкі рост колькасці заявак выключна з абвяшчэннем «частковай мабілізацыі» ў Расіі і магчымасцю прыняцця аналагічнага рашэння ў Беларусі.

Паводле меркавання кіраўніка фонду, «чым менш салдат і падаткаплатнікаў будзе ў Пуціна і Лукашэнкі, тым будзе прасцей атрымаць перамогу над гэтым дыктатарскім пулам».

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0