Справу журналіста разглядае суддзя Святлана Бандарэнка. Менавіта гэтая суддзя адправіла за краты журналістку TUT.by Кацярыну Барысевіч за матэрыял пра смерць Рамана Бандарэнкі.

Сяргея Сацука затрымалі 8 снежня 2021 года пасля ператрусу і допыту ў Следчым камітэце. 

Журналіста вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару), ч. 2 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў).

Раней, 25 сакавіка 2020 года, Сяргея Сацука ўжо затрымлівалі па гэтай жа справе. 26 сакавіка 2020 г. яму была абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. 26 і 27 сакавіка былі праведзеныя ператрусы ў офісе «Ежедневника» і дома ў Сацука. 

4 красавіка 2020 г. Генеральны пракурор Беларусі адмяніў рашэнне аб узяцці пад варту Сяргея.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
даведка / Адказаць
23.09.2022
Сацук намекал как на заказчика расправы именно на Шведа, чей младший брат занимается поставками медтехники.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру