Відавочца стральбы ў ваенкамаце ва Усць-Ілімску распавёў, што там няма металадэтэктара. Дакументы ў прызыўнікоў таксама ніхто не правяраў. «Глядзелі позву, у журнале чырканулі і праходзь. Зброя ў яго была як з «Брата-2», вельмі падобная, тыпу абрэз самаробны», — распавёў сведка расстрэлу.

«Цяпер усе паедзем дадому», — менавіта такія словы, па дадзеных «Базы», сказаў 25-гадовы Руслан Зінін перад тым, як пачаць стральбу ў ваенкамаце.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Зінін — прызыўнік, даныя ўдакладняюцца. Падчас стральбы цяжка паранены ваенкам Усць-Ілімскага ваеннага камісарыята, ён у рэанімацыі, паведамляе «База».

Клас
61
Панылы сорам
2
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
2