Дзмітрый Мядзведзеў выказаўся наконт магчымасці ядзерных удараў па Украіне
Пра гэта экс-кіраўнік Расіі напісаў у сваім тэлеграм-канале.

«Уявім сабе, што Расія вымушаная ўжыць самую грозную зброю супраць украінскага рэжыму, які ўчыніў маштабны акт агрэсіі, які небяспечны для самога існавання нашай дзяржавы. Мяркую, што NATO не стане проста ўмешвацца ў канфлікт і пры такім раскладзе», — напісаў ён.
Паводле яго слоў, бяспека Вашынгтона, Лондана, Бруселя для Паўночнаатлантычнага альянсу значна важнейшая, чым лёс «нікому не патрэбнай Украіны, якая гіне».
«Гінуць у ядзерным апакаліпсісе заакіянскія і еўрапейскія дэмагогі не збіраюцца. А таму праглынуць выкарыстанне любой зброі ў бягучым канфлікце. Неяк так», — заявіў ён.
-
Украінская аперацыя «Павуцінне» магла сарвацца ў апошні момант — пільны дальнабойшчык знайшоў беспілотнікі ў корпусе
-
Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне
-
Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку
Каментары
С соответствующими выводами и решениями. Тут главное—не останавливаться,а ещё страшнее,жирнее,гуще,ну чтоб уж до всех дошло.