«Не прамінулі скарыстацца абвастрэннем сітуацыі і нашы збеглыя. Мусіць, ужо ад істэрыкі, што іх сталі забываць, прыдумляюць усё больш перакручаныя ідэі. <…> Працягваюць выношваць планы па стварэнні ўласных ваенізаваных фармаванняў, так званага палка імя Каліноўскага. Які б пацешны гэты полк ні быў, але ў яго складзе ёсць радыкальна настроеныя байцы, якія якраз і ставяць перад сабой мэту дэстабілізацыі абстаноўкі ў нашай краіне праз перш за ўсё дыверсійна-падрыўную дзейнасць», — сказаў ён сёння.

17 верасня на мерапрыемстве з нагоды Дня народнага адзінства ён казаў, што «за бугром» фармуюцца сілавыя падраздзяленні для звяржэння ўлады Беларусі і вяртання да 1939 года.

20 верасня на сустрэчы з кіраўніком дзяржаўнага мытнага камітэта Лукашэнка заявіў наступнае: «Ва Украіне ўжо ствараюцца нейкія ці то палкі, ці то батальёны для звяржэння не толькі ўлады. Але для таго каб перавярнуць, адарваць Беларусь і далучыць да блока НАТА. Зноў жадаюць новую Украіну тут у Беларусі стварыць. Гэта недапушчальна».

Аляксандр Лукашэнка 4 кастрычніка прыехаў у Мінаабароны. Ён сабраў нараду па пытаннях ваеннай бяспекі. Лукашэнка настойвае, што ніякай «надзвычайшчыны» ў нарадзе няма.

«У планавым парадку мы сёння сабралі кіраўнікоў сілавых ведамстваў для таго, каб сумесна прааналізаваць ваенна-палітычную абстаноўку, якая дынамічна развіваецца, і, зразумела, выпрацаваць меры рэагавання на наяўную сітуацыю. Перш за ўсё хачу сказаць пра тое, што надзвычайшчыны ніякай няма», — сказаў Лукашэнка.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
34
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
7