Фота: Мінабароны РФ

Фота: Мінабароны РФ

Учора стала вядома, што на Херсоншчыне расійскія армія за дзень адступіла на 30 кіламетраў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы занялі Любімаўку, Крашчонаўку, Залатую Балку, Бяляеўку, Украінку, Вялікую і Малую Аляксандраўкі і Давыдаў Брод Херсонскай вобласці.

«І гэта яшчэ далёка не поўны спіс. Нашы воіны не спыняюцца», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Расійская прапаганда знаходзіць для абазначэння паражэння эўфемізмы, «перагрупоўка» — адзін з іх. 

Між тым, сёння прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прыняцці ў склад Расіі захопленых тэрыторый, межы якіх невядомыя.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
37
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0