Расійскія войскі нанеслі ў ноч на 11 кастрычніка ракетны ўдар па Запарожжы, паведаміў кіраўнік Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Старух.
Па яго словах, цэлямі ўдараў сталі аб'екты інфраструктуры.
Інфармацыя пра разбурэнні і пацярпелых удакладняецца.
Сакратар Запарожскай гарадской рады Анатоль Курцеў заявіў, што пашкоджаныя школа, бальніца і жылыя дамы. Ён апублікаваў у тэлеграме фатаграфіі наступстваў ракетнага ўдару.



Каментары