Эканоміка66

Пазванілі ў КДК і паскардзіліся на цэны ў краме мерчу Лукашэнкі. Што там адказалі?

Нядаўна ў Камітэта дзяржкантролю з’явіўся кароткі нумар, па якім грамадзяне могуць паведаміць пра рост цэн. Такую ініцыятыву ў КДК праявілі пасля нарады з Лукашэнкам, калі той забараніў павышэнне цэн з пагрозай крымінальнага пераследу. Журналістка «Нашай Нівы» як звычайная грамадзянка пазваніла ў камітэт, каб паскардзіцца на дарагія цішоткі ў краме мерчу з цытатамі Лукашэнкі.

Дазваніцца на кароткі нумар у нас не атрымалася, таму мы набралі тэлефон даверу КДК. Аказалася, што гэты нумар працуе для скаргаў на супрацоўнікаў камітэта. Тым не менш, жанчына, якая падняла слухаўку, пагадзілася выслухаць і праблему цэн.

Паскардзіліся на цэны на цішоткі пола з аўтографам Лукашэнкі, якія каштуюць па 50 рублёў — такія нядаўна прадавалі ў краме ў «Сталіцы». Падобныя пола ў іншых беларускіх крамах можна знайсці за 28 рублёў (напрыклад, такія прадаюць у «Світанку») ці 35 рублёў.

Фота: «Мінская праўда»

— Гандлёвы цэнтр «Сталіца», — павольна паўтарае жанчына з камітэта: пэўна, пазначае інфармацыю. — Крама «Першы».

— Я проста ў шоку ад цэн. Я не ведаю, хто ў нас столькі зарабляе!

— Я не ведаю… Цішотка пола?

— Так.

— Колькі?

— 50 рублёў.

— Добра. А яна [цішотка] менавіта па павышэнні цэн? Вы ж не ведаеце, колькі яна каштавала, напрыклад, на мінулым тыдні? — пытае жанчына.

— Шчыра кажучы, не ведаю, але здзівілася, што там такія цэны. Мне такую цішотку купіць не па кішэні, як і звычайным беларусам, я мяркую. Усе мае сяброўкі здзівіліся.

— Добра.

— Скажыце, а будзе, можа, якая праверка?

— Я перадам нашым спецыялістам, а далей яны будуць глядзець.

Нагадаем, першая крама з мерчам Лукашэнкі «Першы» адчынілася ў Мінску ў мінулым снежні ў гандлёвым цэнтры «Замак». Другая, што ў «Сталіцы», — сёлета ў ліпені.

Каментары6

  • Абдымаемся і цалуемся !
    11.10.2022
    Ну, можа ў "Сталічных" якасьць лепшая, тканіна імпартная, пакрой/пашыў палепшаны які ? Параўналі во з "Сьвітанкам"! ды вы зьдзекуецеся ? "Сьвітанак" пасьля першага візыту ў пральную машыну перакошаны ўжо, усе швы вінтом ідуць, дыяганалі рознымі робяцца, агульны выгляд такі, нібы тая рэч яшчэ дзедам зношаная была. І за гэта 35 р. просяць (15 ею ?), тым ня менш ??? Ну і кошты ! Абдымаемся і цалуемся...
  • Елена
    11.10.2022
    Какая мерзость эта тишотка с автографом Лукашенко!
  • падсвінак з крыніцы дзеда Трафіма
    11.10.2022
    Яны лічаць, што гэта дасціпна. Але ў нармальных людзей, насамрэч, гэта нічога, акрамя ванітавання, не выклікае.

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі102

Сёння — Вербная нядзеля ва ўсіх хрысціянскіх канфесій. У Свята-Духаў сабор выстраілася вялізная чарга10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць