Яшчэ да таго як нарвежцы апублікавалі рэальнае імя Мікушына, The Insider і Bellingcat лічылі, што гэта супрацоўнік ГРУ па імені Міхаіл. Псеўдапрафесар пакінуў дастаткова лічбавых слядоў для такой высновы. Так, напрыклад, пароль, які ён выкарыстаў для свайго ўніверсітэцкага акаўнта, выкарыстоўвала яшчэ некалькі чалавек — і сярод гэтых акаўнтаў два дакладна належалі яму ж, паколькі ўтрымлівалі ў сабе ягонае бразільскае імя.

А вось іншыя два былі цікавыя тым, што былі зарэгістраваныя на расійскіх адрасах. Адзін — [email protected] — адсылаў да бразільскага серыяла і, мабыць, таксама належаў яму, а другі — [email protected] — даваў падказку, што ўладальніка завуць Міхаілам. Invasor з партугальскай перакладаецца як «захопнік» — Мікушыну для выкрыцця бракавала толькі парашута, які цягнецца за спіной.

А калі раптам хтосьці не здагадаецца, што «захопнік Міхаіл» — гэта менавіта ён, Мікушын, то ён выкарыстоўваў і іншы пароль… Які ўтрымліваў ягонае прозвішча:

Мяркуючы па ўсім, email-акаўнт mika-invasor Мікушын выкарыстоўваў ужо вельмі даўно, бо ён быў абраны яшчэ для стварэння ЖЧ (цяпер выдалены і не захаваўся) і ICQ. The Insider і Bellingcat удалося здабыць фота з правоў кіроўцы Мікушына, што дазволіла пацвердзіць: Мікушын і прафесар Джамарыя — адзін і той жа чалавек:

Як высветліў The Insider, Міхаіл Мікушын нарадзіўся ў Екацярынбургу, жыў на вуліцы Малышава, у 1994 годзе скончыў школу. У 26 гадоў ён пераехаў у Маскву, дзе жыў у афіцэрскім інтэрнаце пры Вайскова-дыпламатычнай акадэміі (ВДА) ГРУ па адрасе: вул Народнага Апалчэння, дом 52, корп. 4, кв. 45. У гэтым корпусе інтэрната зарэгістраваныя афіцэры ГРУ, якія праходзяць навучанне на 1-м факультэце ВДА (рыхтуе афіцэраў ГРУ для працы за мяжой у якасці выведнікаў пад дыпламатычным прыкрыццём і выведнікаў-нелегалаў).

Адзначым, што на гэты факультэт ВДА бяруць афіцэраў не ніжэйшых рангам за капітана і ўжо з веданнем замежнай мовы (у выпадку Мікушына гэта была партугальская). Вельмі магчыма, што яго аднакурсніцай была Вольга Колабава (Адэла Кухвельд), таму што яны аднагодкі.

У 2006 годзе Мікушын выпусціўся з акадэміі і змог атрымаць бразільскі пашпарт на той падставе, што нібыта мае маці-бразільянку (класічны прыём нелегалаў з ГРУ, які беспаспяхова спрабавала выкарыстаць і Вольга Колабава, якая прадстаўлялася Адэлай Кухвельд і пра якую «Наша Ніва» пісала раней).

У тым жа самым годзе ён купіў сабе кватэру ў Маскве на Навакуркінскай шашы і, мабыць, нейкі час заставаўся ў Маскве. Ужо будучы дасведчаным грушнікам, у 2010 годзе Мікушын завёў старонку «ВКонтакте» пад рэальным іменем, паставіў як юзэрпік Астапа Бендэра, а погляды апісаў як «ультракансерватыўныя»:

Цікава, што брат Міхаіла — Іван Мікушын — не проста не падзяляе яго «ультракансерватыўных» поглядаў, але і з'яўляецца перакананым апазіцыянерам, удзельнічаў у пратэстах 2011 года, данаціў Навальнаму і ўдзельнічаў у «разумным галасаванні».

У 2011 годзе Мікушын, відавочна, ужо досыць спрактыкаваўся ў партугальскай мове для легендавання і адправіўся вучыцца ў Канаду ва ўніверсітэт Калгары (балазе, для замежнага вуха рускі і партугальскі акцэнты вельмі падобныя). Мяркуючы па ўсім, ён, як і Колабава, працягваў прыязджаць у Расію (хоць нелегалам у савецкі час гэта амаль не дазвалялася).

Ва ўсякім разе, у чэрвені 2015 года ён абнавіў у Расіі правы кіроўцы, а праз некалькі месяцаў ужо агітаваў у Канадзе за Новую дэмакратычную партыю:

У 2020 годзе Мікушын зноў быў у Расіі, купіў электрасамакат і не паленаваўся напісаць водгук:

Нейкі час Мікушын займаўся «даследчай» працай у Канадзе і ў 2019 годзе нават апублікаваў артыкул, які абгрунтоўвае неабходнасць новых вайсковых баз у Арктыцы.

У 2021 годзе Мікушын прыбыў у Нарвегію для даследчай праграмы ва Універсітэце Тромсё, якая, сярод іншага, уключала вывучэнне «гібрыдных пагроз». Але яго бурная дзейнасць не абмяжоўвалася Нарвегіяй. Так, напрыклад,

усяго месяц таму ён узяў удзел у трэнінгу ў Вільні, арганізаваным пры падтрымцы ЕС і прысвечаным «гібрыднай вайне».

Адной з тэмаў трэнінгу было, напрыклад, «як рэагаваць у выпадку сабатажу на газаправодзе «Паўночны паток» — і сапраўды, вельмі актуальная тэма для Крамля:

У аўторак, 25 кастрычніка, Мікушына затрымалі па дарозе ва ўніверсітэт. Ягонаму адвакату паведамілі, што плануюць яго дэпартаваць. Зрэшты, дэпартацыя ў Расію наўрад ці будзе магчымай, калі ў Маскве не прызнаюць Мікушына грамадзянінам Расіі. Пакуль жа расійская амбасада з гневам адхіліла абвінавачванні, абвінаваціўшы Нарвегію ў шпіёнаманіі.

Клас
60
Панылы сорам
13
Ха-ха
58
Ого
8
Сумна
4
Абуральна
11