«Сіняя каза» — вядомы і атмасферны мінскі бар на Рэвалюцыйнай з арыгінальным інтэр'ерам і лагатыпам.

— Назва ішла доўга, а прыйшла ў сне, — дзеляцца гісторыяй стварэння супрацоўнікі бара. — Стваральнікам прыснілася каза, якая грае на скрыпцы. Як аказалася пазней, гэта карціна Шагала. І пазл склаўся: Шагал — беларус, яго творчасць ведаюць і любяць ва ўсім свеце. Ён авангардыст, росквіт гэтай плыні быў 100 гадоў таму — прыкладна тады ж, калі быў узведзены наш будынак.

Успомнілі, што каза ў сне была яшчэ і сіняга колеру, і падумалі: «А чаму б не назваць наш бар «Сіняя каза»?»

Патэлефанавалі знаёмаму архітэктару і дызайнеру Віктару Калечыцу, які і займаўся афармленнем і стылем інтэр'ера. Ён жа рабіў незвычайную лесвіцу, якая вядзе да галоўнага ўвахода. Вырашылі замовіць у яго лагатып і шыльду.

На лагатыпе кірыліца сплятаецца ў вобраз казы.

Адкуль з'явіўся дакладна такі ж бар, але за тысячы кіламетраў?

Instagram у абаканскай установы з'явіўся нядаўна: 1 верасня паведамілі аб хуткім адкрыцці і дадалі:

— Мясцовыя прадукты і мастак Марк Шагал натхнілі нас на стварэнне лакальнага рэстарана з аўтарскім меню ў сонечнай Рэспубліцы Хакасія.

У мінскай «Казе» прызнаюцца, што для іх навіна стала нечаканасцю: убачылі тэг у сацсетках, паглядзелі і былі ў шоку:

— Ну добра, ідэі некаторыя ўзятыя, але цалкам у інтэр'еры навошта прайграны наш аўтарскі лагатып, які мы распрацоўвалі з дызайнерам!

Каментатары ў сацсетках жартуюць, што ў мінскім бары нядаўна зніклі фігуркі коз — няўжо нават іх скралі?

Журналісты хацелі пагутарыць з расійскім «клонам», але ўладальнікі, прачытаўшы паведамленне ў афіцыйным інстаграме ўстановы, адказваць не палічылі патрэбным. Некаторыя абураныя мінчукі адзначаюць, што на іх пытанні абаканскія рэстаратары таксама не адказваюць, проста блакуюць акаўнты.

Мінскія ўладальнікі і заснавальнікі «Казы» пакуль не плануюць звяртацца ў суд, але вельмі засмучаныя такім непрыкрытым плагіятам.

Чытайце таксама:

Мінчанка стварыла новы дызайн для марак, натхнёны беларускімі міфамі

У бізнэс-цэнтры, дзе раней быў Wargaming, цяпер офіс можна зняць бясплатна

Клас
2
Панылы сорам
15
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
24