Адзіная акалічнасць — гэты завод працуе амаль год. Гэтага не хаваюць і прапагандысты: «Новая вытворчасць пратэставаная, працавала ў доследна-прамысловым рэжыме амаль год і паказала добры вынік, у тым ліку і фінансавы».






«Першы сёння дасць старт працы заводаў па вытворчасці камбікармоў і амінакіслот «Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі», — рапартуе прэс-служба Лукашэнкі і дадае, што гэта такая традыцыя — дарыць краіне падарункі да 7 лістапада.