Ведамства сцвярджае, што інцыдэнт адбыўся за 1 кіламетр ад беларуска-ўкраінскай мяжы. Па іх словах, беларускі пагранічны нарад падчас нясення службы «прымусова пасадзіў» дрон, які нібыта ляцеў з тэрыторыі Украіны.
«У выніку аналізу даных карты памяці беспілотніка пацверджаны факт яго запуску з украінскай тэрыторыі. Высветлілася, што квадракоптар выкарыстоўваўся ўкраінскімі ваенізаванымі падраздзяленнямі на мяжы з Беларуссю.
Змест выяўленых фота і відэаматэрыялаў сведчыць, што дрон быў абсталяваны сістэмай інфрачырвонага бачання, прымяняўся для трэніровак перамяшчэння і скіду выбуховых прылад, а таксама вядзення разведкі і здымкі тэхнічных сродкаў аховы мяжы на тэрыторыі Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.





