Фота: vandrouki_razam / Instagram

Фота: vandrouki_razam / Instagram

Першае падарожжа пройдзе з 25 па 27 лістапада па трох краінах па маршруце: Варшава — Уроцлаў — Прага — Дрэздэн — Варшава.

Праграма тура:

25 лістапада

8:30 — выезд.

13:30 — прыбыццё ва Уроцлаў, адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Польшчы. Экскурсія па горадзе. Вольны час.

17:00 — адпраўленне ў Прагу.

22:00 — прыбыццё ў Прагу, засяленне ў гатэль 3* (двухмясцовыя нумары).

26 лістапада

9:30 — экскурсія па Празе. Вольны час. Увечары, па жаданні, за дадатковую аплату — катанне на карабліку па Влтаве.

27 лістапада

8:00-9:15 — сняданак у гатэлі.

9:30 — выпраўленне ў Дрэздэн.

11:30 — экскурсія па Дрэздэне. Вольны час.

14:30 — выпраўленне ў Варшаву.

23:00 — прыбыццё ў Варшаву.

Падарожжа каштуе 650 злотых (сюды ўваходзяць праезд, пражыванне, дзве ночы ў гатэлі, два сняданкі ў гатэлі).

Больш інфармацыі — у Instagram і Facebook.

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0