Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 35 чалавек. Цяпер іх больш за 1400
Беларускія праваабаронцы выступілі з сумеснай заявай аб прызнанні яшчэ 35 чалавек палітычнымі вязнямі. Усяго цяпер у Беларусі 1424 палітвязні.
У спіс уключылі Данііла Вітунова, Паўла Далгакова, Сяргея Жоглу, Мікалая Завадскага, Антона Касцючэнку, Анастасію Кізім, Ксенію Котаву, Уладзіміра Лысака, Віктара Мацяйковіча, Віктара Мазаніка, Алеся Папковіча, Яна Папковіча, Уладзіміра Паўлава, Яўгенія Рагуцкага, Інгу Рэйдальф, Карыну Рэйдальф, Віталя Рыбакова, Аляксандра Сямашку, Артура Хлуча, Кацярыну Якаўлеву, якіх асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).
А таксама ў спіс унесены Дзмітрый Русецкі, які абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса («Масавыя беспарадкі»), і накіраваныя адбываць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ў папраўчую ўстанову Мікіта Адзінец, Сяргей Асановіч, Яўген Афанасенка, Анастасія Буткевіч, Дзмітрый Гурэеў, Арцём Заблоцкі, Антон Камароўскі, Аляксандр Карзюк, Андрэй Кунцэвіч, Рыгор Парамонаў, Аляксей Пратаповіч, Арцём Парфяненка, Вячаслаў Сыраежка, Павел Шчэрбін.
Каментары