Вялікабрытанію і частку Еўропы са снежня па люты чакае анамальна цёплае надвор'е: тэмпература паветра перавысіць гістарычныя паказчыкі, а колькасць ападкаў значна паменшыцца. Пра гэта паведамілі навукоўцы службы ЕС па барацьбе са зменай клімату Copernicus.

Згодна з прагнозам, у прыбярэжных раёнах Балтыйскага, Міжземнага і Паўночнага мораў тэмпература паветра перавысіць сярэднія гістарычныя паказчыкі. Так, з імавернасцю ад 50 да 60% тэмпература будзе значна вышэйшая на большай частцы тэрыторыі Вялікабрытаніі, Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы.

«Паколькі большасць другіх мадэляў прадказвае адносна мяккія ўмовы на астатнюю частку 2022 года, газу, верагодна, будзе дастаткова для задавальнення попыту нават у выпадку пачатку пахаладання ў 2023 годзе», — напісала Eurasia Group незадоўга да з'яўлення справаздачы Copernicus.

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0