Свет

ЗША: «Вялікая дваццатка» мае намер рашуча асудзіць вайну Расіі супраць Украіны

Злучаныя Штаты чакаюць, што група прамыслова развітых краін G20 па завяршэнні свайго саміта ў Інданезіі асудзіць вайну Расіі супраць Украіны і яе пагібельны ўплыў на сусветную эканоміку.

Пра гэта ў аўторак заявіў на брыфінгу для журналістаў афіцыйны прадстаўнік ЗША.

Паводле яго слоў, прадстаўнікі большасці краін G20 сабраліся ў апошнія дні і пагадзіліся з тым, што вайна Расіі супраць Украіны павінна быць асуджаная самым рашучым чынам.

У G20 уваходзіць і Расія, таму кансэнсус тут наўрад ці магчымы.

Амерыканскі прадстаўнік адмовіўся паведаміць, якую форму прыме гэтае асуджэнне.

«Я не буду апярэджваць завяршальныя перамовы, але G20 дасць зразумець, што расійская вайна сее хаос сярод людзей і ў сусветнай эканоміцы ў цэлым», — сказаў ён на ўмовах ананімнасці.

Паводле яго слоў, большасць краін G20 згодная з тым, што вайна ва Украіне стала прычынай эканамічных цяжкасцей і нестабільнасці, якая назіраецца ў многіх частках свету.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска2

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Усе навіны →
Усе навіны

Каб атрымаць месяц адпачынку, расійскія салдаты плацяць па 10000 еўра. А некаторыя робяць фіктыўныя аперацыі2

Паведамляецца пра выкід радыяцыі ў Натанзе ў Іране3

Арына Сабаленка пахвалілася моднай цацкай лабубу5

Трамп: Некаторыя ў Іране смела гаварылі. Цяпер яны мёртвыя, і будзе яшчэ горш!9

Чым вядомы Хасейн Саламі — камандуючы, які загінуў падчас ізраільскага ўдару7

У 2024 годзе Польшча выдала беларусам на 41% менш першых ДНЖ і доўгатэрміновых віз 6

Праз некалькі тыдняў пасля сутак у ІЧУ памерла 66-гадовая жанчына з анкалогіяй. Яе затрымалі па вяртанні ў Беларусь10

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна16

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска2

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць