Свет

Байдэн павіншаваў рэспубліканцаў з большасцю ў Палаце прадстаўнікоў

Байдэн заявіў пра гатоўнасць працаваць з рэспубліканцамі пасля таго, як CNN і NBC паведамілі аб атрыманні партыяй большасці ў Палаце прадстаўнікоў. Прэзідэнт ЗША cказаў, што выбаршчыкі не прынялі прыхільнікаў палітычнага гвалту, піша ТАСС.

Рэспубліканская партыя ЗША на прамежкавых выбарах у Кангрэс атрымала большасць у Палаце прадстаўнікоў, заняўшы ў ёй 218 месцаў, пішуць CNN і NBC. Віншаванні рэспубліканцам накіраваў амерыканскі прэзідэнт-дэмакрат Джо Байдэн, яго заяву апублікаваў Белы дом.

«Я віншую лідара [рэспубліканцаў Кевіна] Макарці з тым, што рэспубліканцы атрымалі большасць у Палаце прадстаўнікоў, і я гатовы працаваць з рэспубліканцамі ў Палаце прадстаўнікоў, каб дамагчыся вынікаў для працуючых сем'яў», — напісаў ён.

Байдэн адзначыў, што мінулыя 8 лістапада выбары паказалі сілу і ўстойлівасць дэмакратыі ў ЗША, паколькі да палітычнага гвалту, запалохвання і тых, хто адмаўляе вынікі выбараў, было праяўлена «рашучае непрыманне».

CNN звяртае ўвагу, што перамога рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў выкліча змену спікера, цяпер гэтую пасаду займае Нэнсі Пэлосі. Акрамя таго, нягледзячы на менш паспяховы вынік, які чакалі лідары Рэспубліканскай партыі, ніжняя палата кангрэса зможа «зрабіць жыццё Белага дома невыносным да канца тэрміну Байдэна», піша партал, паказаўшы, што сам прэзідэнт перад выбарамі прызнаваў рызыку «ўскладнення сітуацыі». NBC кажа, што рэспубліканская большасць можа ініцыяваць расследаванне кангрэса ў дачыненні да Байдэна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай5

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь22

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі36

Іран запусціў новую серыю ракет па Ізраілі, адна ўдарыла па бальніцы

Міністр асветы Расіі павіншаваў «Артэк» з памылкай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць