Грамадства44

Марына Адамовіч: Мікалай загадвае мне радавацца

З дня затрымання Мікалая Статкевіча мінула 900 дзён. «Новы час» спытаў у яго жонкі і паплечніцы пра тое, ці быў гэты дзень для іх асаблівым, а таксама пра чарговыя выпрабаванні, якія прынёс этап у глыбоцкую калонію, ды пра тое, што дапамагае трымацца.

— Спадарыня Марына, як вы пражылі ўчарашні дзень? Ці маюць для вас асаблівае значэнне падобныя круглыя даты?

— Учора я напісала Мікалаю чарговы ліст і больш нічым асаблівым гэты дзень не адзначыла. У нас з ім ёсць каляндарык нашых уласных, прыватных падзей, якія мы адзначаем.

А тут — проста канстатуем факт своеасаблівай даты, гэтага адрэзку жыцця, які самы мужны, самы годны чалавек гэтай краіны правёў не дома, не са мной, не сярод сваіх сяброў.

— Ці прыходзяць вам лісты ад Мікалая?

Лістоў няма ўжо дастаткова даўно. Я амаль цалкам перакананая ў тым, што гэты іх «строгі графік» — тыдзень у адзіночнай камеры, тыдзень у ШІЗА — працягваецца. Альбо я не ведаю, што можа прымушаць людзей так старанна выконваць загады: не перадаваць лісты ад вязняў нават родным. Так што, Мікалай альбо зараз у ШІЗА, альбо быў там, і лісты, напісаныя ім пасля выхаду, да мяне не дайшлі.

Штодзённае чаканне гэтых лістоў, традыцыйныя прабежкі да паштовай скрыні, на жаль, усё часцей заканчваюцца нічым.

— Падчас нашай размовы ў лютым, калі Мікалай яшчэ чакаў этапу ў гомельскім СІЗА, вы казалі, што перавод на асаблівы рэжым у Глыбокае — суцэльны жах. Ці спраўдзіліся найгоршыя чаканні ад гэтай установы?

— Я ведаю, што гэта месца з самай дурной рэпутацыяй у нашай краіне. І што рэжым, да якога быў прысуджаны Мікалай, увогуле бесчалавечны. Нават калі б не было такога стараннага выканання страшэнных загадаў, у якой бы форме яны не выдаваліся, там усё роўна не лёгка. Але яшчэ я дакладна ведаю, і гэта мая мантра на ўсё жыццё, што паўсюль ёсць людзі. І вельмі, вельмі спадзяюся, што і там яны таксама ёсць.

Само па сабе гэта месца пакінула вельмі цяжкія ўражанні. Я была там у кастрычніку. Жудасны кантраст шыкоўнай прыроды, восеньскіх фарбаў, дастаткова прыгожай архітэктуры будынка і таго, што ён зараз у сабе змяшчае.

Сабака, які ляжаў на доле і плакаў, высунуўшы морду ў шчылінку — гэта квінтэсэнцыя таго, што можна адчуць побач з гэтым месцам. Не кажучы ўжо пра тое, што адчуваюць тыя, хто ў сярэдзіне.

— Марына, раскажыце, калі ласка, як вы трымаецеся? Упэўненая, ваша выдатнае пачуццё гумару здольнае развесці нават такія хмары.

— Я ўвогуле не люблю дэпрэсіўныя інтэрв’ю. Мікалай фактычна ў кожным лісце знаходзіць нагоду напісаць нешта смешнае, хоць бы пра сваіх пацучкоў-дзяўчынак у камеры з іх «перахадзяшчым», скажам так, пацучонкам, альбо пра бойку паміж галубамі і пацукамі. Так што нагоды для радасці заўсёды ёсць.

І ў абсалютна кожным лісце Мікалай просіць мяне, загадвае мне радавацца ўсім праявам гэтага цудоўнага жыцця, нягледзячы на тое, што чарната, якая згушчаецца над намі, спрабуе знішчыць жыццёвыя сілы.

Але ж радавацца кожны дзень, весела смяяцца, бавіць час з сябрамі, ездзіць хоць раз на месяц па цудоўных мясцінах Беларусі — на тым і трымаемся. Вось у Мікалая шклянка заўсёды напалову поўная. А можа нават і цалкам поўная, нягледзячы на любыя абставіны. Так што, маючы такі прыклад побач, вельмі цяжка сабе ўявіць, што можна жыць інакш. Іншага жыцця няма. Бог быў настолькі шчодры да нас, што даў нам любавацца гэтым светам. У кожнай хвіліне жыцця можна знайсці рознае.

Шукаем пазітыў, чакаем перамен, якія абсалютна непазбежныя, колькі б ні давялося яшчэ іх чакаць.

Як рэаліст, я разумею, што гэта адбудзецца не вельмі хутка. Паводзіны, скажам так, актыўнай часткі нашага грамадства прымушаюць думаць, што ўсё гэта будзе цягнуцца яшчэ дастаткова доўга. Але як аптыміст, я веру ў чорных лебедзяў і ў тое, што ў любым выпадку ўсё мінае.

— У вашых словах адчуваецца дзівосная еднасць з Мікалаем, нават нягледзячы на час і адлегласць. Гэта вельмі натхняльна.

— Мы не адны такія. Думаю, любая нармальная, добрая сям’я, людзі, якія глядзяць у адзін бок, заўсёды адчуваюць адно аднаго, і іх няспынны дыялог заўсёды працягваецца. Я іншым разам пытаюся ў Мікалая, ці пісала пра тое-сёе ўжо ў лістах, а ён кажа, што не. Тады кажу яму, што «значыць, я проста з табой размаўляла, і падаецца, што ўсё ўжо прагаварыла». Яшчэ часта мы пішам адно аднаму ў лістах адначасова пра адное і тое ж, бывае, нават даслоўна. Так што людзі адчуваюць адно аднаго на любой адлегласці, калі іх звязвае нешта важнае і сур’ёзнае.

Каментары4

  • ліліт
    19.11.2022
    "які самы мужны, самы годны чалавек гэтай краіны"
    яна гэта сурЪёзна?)
  • Определенно, тщеславие – мой самый любимый из грехов. (С)
    20.11.2022
    [Рэд. выдалена]
  • Але яшчэ я дакладна ведаю, і гэта мая мантра на ўсё жыццё, што паўсюль ёсць людзі
    20.11.2022
    не.
    марына адамовіч
    людей нет. рай слишком тесен.

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава11

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі21

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі5

Мінск апынуўся ў топе самых танных гарадоў свету — за жыллё трэба плаціць у 10 разоў менш, чым у Нью-Ёрку6

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

Пуцін зрабіў Z-спевака Шамана заслужаным артыстам Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава11

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →