На Сахаліне абваліўся жылы дом. Загінулі дзевяць чалавек
Пяціпавярховы цагляны дом абрынуўся ў пасёлку Тымоўскі раніцай 19 лістапада. Паводле папярэдняй версіі, прычынай стаў выбух бытавога газу, магчыма, газавага балона — дом не быў газіфікаваны.
З-пад завалаў дасталі целы дзевяці загінулых жыхароў, паведаміў кіраўнік рэгіёна Валерый Лімарэнка ў сваім тэлеграм-канале.
Па дадзеных МНС, пад заваламі могуць знаходзіцца шэсць чалавек.
Раней паведамлялася аб дзевяці пацярпелых. Губернатар распавёў, што ў Тымоўскім разгорнуты некалькі аперацыйных, на змену заступаюць дадатковыя брыгады хірургаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ