Меркаванні

А.Ажубаліс: «Усходняе Партнёрства» — спроба стварыць рэмень дэмакратыі»

Выступаючы 10 кастрычніка на канферэнцыі «ЕС‑Беларусь: контуры супрацоўніцтва» старшыня камітэта замежных спраў Сойму Літвы Аўдроніс Ажубаліс адзначыў, што праграма «Усходняе партнёрства» — «спроба стварыць рэмень дэмакратыі, які б меў два важныя кампаненты: адно — гэта служыць прыкладам Расеі і другое — даць шанец еўрапейскім нацыям ісці ў еўрапейскі бок.

Пра беларускую апазіцыю

«Я не думаю, што статус апазіцыі не будзе знівеляваны, бо гэта залежыць ад самой апазіцыі, наколькі яна будзе кансалідаваная.

Працоўнае поле для беларускай апазіцыі, вядома, застаецца вялікім. Асноўны інтарэс Літвы як Еўрапейскага саюза — гэта незалежная дэмакратычная эканамічна квітнеючая Беларусь.

Што чакаецца ад Беларусі

«Чакаецца не сімуляцыя пэўных крокаў, а канкрэтныя змены: спыненне пераследу палітвязняў, лібералізацыя дзейнасці СМІ, змяненне выбарчага заканадаўства, паляпшэнне ўмоў для дзейнасці няўрадавых арганізацый і палітычных партый, свабода сходаў і рэформы ў галіне рынкавай эканомікі».

Што мы маем зараз

«Хоць у Беларусі не засталося афіцыйна прызнаных палітвязняў, аднак у Крымінальным кодэксе Беларусі засталіся артыкулы, якія прадугледжваюць пераслед за палітычную дзейнасць. Хоць і ёсць дазвол на выпуск дзвюх незалежных газет, але застаюцца трынаццаць, якія не дазваляюць. Падчас так званага перыяду пацяплення быў зарэгістраваны толькі адзін апазіцыйны рух, іншым адмаўляецца».

Аудроніс Ажубаліс таксама адзначыў, што Беларусь не зможа адкрыць для сябе Еўропу без вельмі канкрэтных рашэнняў у галіне дэмакратычных і эканамічных рэформаў. «Прагрэс неабходны ўжо зараз для таго, каб рашэнні ЕС у лістападзе працягнуў замарожванне прынятых да Беларусі санкцый. — сказаў прадстаўнік літоўскага Сейму. — Я ведаю, што некаторыя краіны кажуць, што ўсё вельмі добра ў Беларусі і трэба ўсё адмяніць і даць Беларусі «зялёнае святло». Але ёсць немалая група краінаў, якая кажа наадварот».

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым5

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах4

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні9

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым5

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць