Усяго патроху

У мінскім Чырвоным касцёле пройдуць дні ўспаміну Папы Яна Паўла ІІ

16—18 кастрычніка у мінскім касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоным касцёле) пройдуць дні ўспаміну Папы Яна Паўла ІІ.

Цырымонія адбудзецца з нагоды 21‑й гадавіны абрання кардынала Караля Вайтылы на святы пасад, паведаміў пробашч касцёла, ксёндз‑магістр Уладзіслаў Завальнюк.

Паводле яго слоў, у гэтыя тры дні набажэнствы будуць праводзіцца дзеля найхутчэйшай беатыфікацыі Яна Паўла II.

16 кастрычніка пасля святой эўхарыстыі (пачатак а 19.00) адбудзецца канцэрт і вечар паэзіі, прысвечаны Яну Паўлу ІІ. 17 кастрычніка пасля святой літургіі (пачатак а 20.30) запланаваны дабрачынны канцэрт «Чыстае сэрца», падчас якога выступяць Аляксандр Патліс (Беларусь), Дэні Плэт (Германія) і саліст беларускай оперы Ілья Сільчукоў. Пасля канцэрта на выхадзе са святыні можна будзе скласці ахвяраванні, якія плануецца выкарыстаць на дабрачынныя справы.

Нядзельная святая імша 19 кастрычніка (пачатак у 13.00) стане завяршэннем дзён успаміну Яна Паўла ІІ.

Паводле слоў ксяндза Уладзіслава, для ўдзелу ў днях будуць запрошаны апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Антоні Дзям’янка, а таксама святары сталічных парафій.

Ксёндз Уладзіслаў запрасіў вернікаў да ўдзелу ў малітоўнай праграме, каб, паводле яго слоў, «праз заступніцтва слугі Божага і згодна з воляю Бога выпрасіць неабходныя ласкі і ўзнесці просьбу аб найхутчэйшым далучэнні Яна Паўла ІІ да ліку святых».

Акцыя «Чыстае сэрца», арганізатарамі якой з’яўляюцца вернікі‑пратэстанты, у Беларусі ўпершыню прайшла восенню 2006 года. Выручка, атрыманая ад продажу білетаў на канцэрты, што адбыліся ў сямі гарадах краіны, была накіравана на падтрымку рэабілітацыйнага цэнтра «Новае жыццё» ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць), на медыкаменты для дзяцей з захворваннямі сэрца, якія пражываюць у Брэсце, на рэканструкцыю дзіцячага аздараўленчага лагера ў Магілёве, а таксама на набыццё інвентару для дзіцячага сацыяльнага прытулку ў Оршы (Віцебская вобласць). Частка грошай была накіравана на дапамогу ВІЧ‑інфікаваным дзецям.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць