Спорт

Штанге: Да гульні еўрапейскага ўзроўню шлях яшчэ вельмі доўгі

Галоўны трэнер беларускай футбольнай зборнай Бернд Штанге застаўся задаволены зыходам адборачнага матчу чэмпіянату свету супраць каманды Казахстана, які прайшоў 10 кастрычніка ў Брэсце і завяршыўся з лікам 4:0 на карыць гаспадароў (Бардачоў, 23, Калачоў, 69, 90+3, Ковель, 86).

«Мы выйгралі 4:0, не атрымаўшы ніводнай жоўтай карткі і ніводнай траўмы, лёгка і элегантна давялі гэтую гульню да канца», — сказаў Штанге. Паводле яго слоў, каманда працягвае «пазітыўнае развіццё», якое назіраецца з вераснёўскага матчу супраць харватаў у Заграбе.

«Сёння мы яшчэ раз пацвердзілі, што наша каманда паступова пераходзіць на другі ўзровень.

Гэтага яшчэ не хапае, каб перамагчы Харватыю, Германію. Я трымаю ў галаве еўрапейскі ўзровень, да якога трэба імкнуцца.
Гэты шлях яшчэ вельмі доўгі», — падкрэсліў нямецкі спецыяліст.

Штанге адзначыў, што не выкарыстаныя яго падапечнымі магчымасці на старце сустрэчы парадзілі пэўны неспакой. Гол Бардачова «крыху супакоіў», і ўсё ж «не хапіла якасці хутка забіць другі і трэці мяч». Аднак у другім тайме госці стаміліся, разбураючы камбінацыйную гульню гаспадароў, і перасталі вытрымліваць тэмп, лічыць Штанге.

Паводле яго слоў, у гэтым адборачным цыкле

«не хапіла добрай фізічнай формы Аляксандра Глеба», і гэта стала адной з прычын нетрапляння беларусаў у фінальную частку чэмпіянату свету.
Трэнер выказаў упэўненасць, што ў заключным адборачным матчы супраць англічан 14 кастрычніка на лонданскім стадыёне «Уэмблі» яго каманда зможа паказаць добры футбол.

Галоўны трэнер зборнай Казахстана Бернд Шторк павіншаваў саперніка з заслужанай перамогай, назваўшы лік занадта буйным. На яго думку, апошнія два галы каманда прапусціла з‑за дзіцячых памылак. Першы мяч Калачова, забіты з 25 метраў, Шторк назваў суперголам, які «трапіў проста ў сэрца».

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым5

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах4

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні9

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым5

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць