Міхаіл Громаў — былы намеснік старшыні прафсаюза РЭП, затым сакратар Свабоднага прафсаюза металістаў, які быў ліквідаваны ўладамі Беларусі сёлета ў ліпені. Быў затрыманы 19 красавіка 2022 года разам з многімі актывістамі незалежных прафсаюзаў.

У сярэдзіне траўня 2022-га Міхаіла перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА-1 на Валадарскага.

Суд, які доўжыўся з 3 лістапада, прызнаў Громава вінаватым і вынес пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў («хатняя хімія»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4