Смяротнае лабавое сутыкненне пад Іўем: загінуў адзін з кіроўцаў
Сёння раніцай у Іўеўскім раёне адбылося смяротнае ДТЗ. Аварыя здарылася на аўтадарозе Р-48 «Варона — Ашмяны — Юрацішкі — Іўе» прыкладна ў 07:30, паведамляе абласная міліцыя.
39-гадовы кіроўца «Опеля» ехаў у кірунку Юрацішак, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з «Аўдзі».
У выніку аварыі ён загінуў на месцы ДТЗ. Кіроўца і пасажыр «Аўдзі» дастаўлены ў бальніцу для абследавання.
Дарэчы, кіроўца-віноўнік у чэрвені 2021 года пазбаўлены правоў за нецвярозае кіраванне.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ