Святлана Ціханоўская і Нікалаэ Чука абмеркавалі магчымыя захады міжнароднай супольнасці, каб не дапусціць уваходу беларускіх войск у вайну супраць Украіны, а таксама ўсёабдымны план эканамічнай дапамогі Беларусі, які ініцыявалі Румынія з Польшчай і Літвой, у межах якога Беларусі вылучаць тры мільярды еўра на правядзенне транзіту і неабходных рэформаў. Ціханоўская заклікала Румынію адрозніваць рэжым Лукашэнкі і беларускі народ і аказаць максімальную падтрымку ініцыятывам, накіраваным на ўмацаванне незалежнасці і беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Ужо сёння ў Бухарэсце пачынаецца канферэнцыя міністраў замежных спраў краін НАТА.

Далей Ціханоўская выступіла на Мюнхенскай канферэнцыі лідараў. У сустрэчы ўзялі ўдзел 75 палітычных лідараў, афіцэраў і экспертаў з 25 краін, у тым ліку прэзідэнт Румыніі, міністры замежных спраў Албаніі, Румыніі, Харватыі, Славеніі, Чэхіі, Паўночнай Македоніі, кіраўнік Канцылярыі Шольца і іншыя.

У сваім выступе Ціханоўская заклікала прызнаць рэжым спонсарам тэрарызму і пашырыць санкцыі на супрацоўнікаў дзяржаўных прапагандысцкіх медыя, КДБ і спецслужбаў. Таксама Ціханоўская заклікала пашырыць выдачу віз для беларусаў у беларускіх гарадах і падтрымаць рэпрэсаваных.

Ціханоўская заклікала не прызнаваць дамовы і пагадненні, якія падпісвае Лукашэнка, бо ён не мае законнай сілы, і гэтыя дамовы падрываюць беларускі суверэнітэт: «Расія падарвала суверэнітэт Беларусі, падпісаўшы новыя дамовы аб вайсковай і эканамічнай інтэграцыі. Яны падпісаны з дыктатарам, які не мае права нічога падпісваць ад імя народа пасля таго, як страціў усякую легітымнасць у 2020 годзе».

Паводле яе, новая стратэгія дэмакратычнага свету павінна ўключаць захады па абароне беларускага суверэнітэту, каб Беларусь не была аддадзеная на водкуп Пуціну.

 

Таксама Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Румыніі і выступіла ва Універсітэце Бухарэста. У новым семестры ва ўніверсітэце будзе запушчаны курс па беларусазнаўстве.

Клас
9
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0