Ён будзе працаваць на базе Мінскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей.
Праект скіраваны на эфектыўнае і якаснае ўзаемадзеянне мінчан з арганізацыямі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі. Дзякуючы кантакт-цэнтру, адзіны нумар тэлефона якога 139, гараджане змогуць аператыўна і дакладна атрымліваць інфармацыю пра работу тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, стацыянарных устаноў, пра аказанне сацыяльных паслуг, выплаты дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі і прадастаўленне іншых сацыяльных гарантый.
Кантакт-цэнтр будзе працаваць па буднях з 8:00 да 20:00. Адзіны нумар тэлефона для абанентаў стацыянарнай і сотавай сувязі — 139.





