Сайт і інстаграм-акаўнт баранавіцкай крамы з нацыянальнай сімволікай «Росквіт» прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Адпаведнае рашэнне 28 лістапада прыняў суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна.




Гэтай восенню ў гаспадара крамы Юрыя Казакевіча двойчы праходзіў ператрус, а ў кастрычніку адміністрацыя гандлёвага цэнтру, дзе месцілася крама, завесіла ўваход у яе — вядома, што ім «настойліва раілі» зрабіць так, каб крама больш не працавала.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ