Крымінальную справу, разгляд якой пачаўся 21 лістапада, вёў суддзя Аляксандр Козел.
Вядома, што палітзняволенага Сяргея Ануфрыенку затрымалі ў Гродне 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, заведзенай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зэльцэра ў Мінску падчас перастрэлкі.
Суд прызнаў Ануфрыенку вінаватым і вынес абвінаваўчы прысуд: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.
Падтрымайце палітвязня паштоўкай альбо лістом: Турма-1, г. Гродна, вул. Кірава 1, 230023, Сяргей Пятровіч Ануфрыенка.





