Фота: Andreea Alexandru / AP Photo

Фота: Andreea Alexandru / AP Photo

«Усе вы бачылі спадарожнікавыя здымкі, на якіх Еўропа свеціцца, а ва Украіне — цемра», — сказаў Столтэнберг журналістам напярэдадні сустрэчы міністраў краін — сябраў НАТА ў Бухарэсце, каментуючы перабоі з электразабеспячэннем пасля расійскіх ракетных удараў.

«Пуцін спрабуе выкарыстоўваць зіму як зброю», — заявіў генеральны сакратар НАТА, адзначыўшы, што на палях бітваў расійскія войскі церпяць паразу.

З тым, што Украіне спатрэбіцца не толькі ваенная дапамога, згодны і іншыя ўдзельнікі саміту.

«Гэта будзе жудасная зіма для Украіны, таму мы працуем над узмацненнем нашай падтрымкі, каб яна была ўстойлівай», — сказаў Reuters высокапастаўлены еўрапейскі дыпламат.

Адначасова краіны — чальцы НАТА збіраюцца ўзгадніць і павелічэнне паставак зброі ва Украіну.

«Найбліжэйшыя месяцы стануць вялікім выпрабаваннем для ўсіх нас. Для Украіны гэта экзістэнцыяльнае пытанне, для нас маральнае. Мы павінны працягваць дапамагаць Украіне столькі, колькі неабходна», — заявіў міністр замежных спраў Славакіі Расціслаў Качар.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0