Згодна з раскладам, палёты плануюцца па панядзелках і чацвяргах: з Мінска — у 2:30 (прыбыццё ў 9:50 паводле мясцовага часу, які апярэджвае беларускі на адну гадзіну), з Дубая — у 10:50 (16:15).

Першы рэйс з Мінска ў Дубай ужо прыбыў. Вяртанне самалёта «Белавія» ў Мінск адбылося па раскладзе.

Па маршруце Дубай — Мінск — Дубай лётае таксама дзяржаўная авіякампанія Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Flydubai, якая аднавіла рэйсы 22 кастрычніка. Да 31 мая 2023 года палёты будуць штодзённымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0