У Кобрынскім раёне «Аўдзі» з'ехаў з дарогі і ўрэзаўся ў дрэва — загінуў пасажыр
Здарэнне адбылося каля трэцяй гадзіны ночы на аўтадарозе Р-127 Кобрын — мяжа Расіі.
18-гадовы кіроўца «Аўдзі» не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет, дзе ўрэзаўся ў прыдарожныя дрэвы.
31-гадовы пасажыр загінуў на месцы здарэння, 22-гадовы шпіталізаваны. Абодва былі не прышпіленыя рамянямі бяспекі, паведамляе прэс-служба МУС.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ