Святлана Ціханоўская адрэагавала на падпісанне таемнага пратакола паміж Расіяй і Беларуссю, які датычыць бяспекі
Сёння ў Мінску міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін і міністр абароны Расійскай Федэрацыі Сяргей Шайгу падпісалі пратакол паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб унясенні зменаў у Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб сумесным забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі ў ваеннай сферы ад 19 снежня 1997 года. Сэнс гэтых зменаў не паведамляецца. Лідарка беларускай апазіцыі адрэагавала на гэта.
Фота: Офіс Ціханоўскай
«Сёння рэжым Лукашэнкі зноў падпісаў ганебныя дамовы з Крамлём. Беларускі суверэнітэт перадаецца Расіі. Але ўсе здзелкі, падпісаныя незаконным рэжымам, зʼяўляюцца незаконнымі. Мы зробім усё, каб перадухіліць уцягванне беларускіх войскаў у вайну і дапамагчы Украіне», — напісала Ціханоўская.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ
як гэта прыўкрасна)