Грамадства11

Вясковага праваслаўнага святара адхілілі ад служэння пасля паездкі ў Польшчу

У паведамленні Гомельскай епархіі БПЦ аб пасяджэнні Епархіяльнага савета, які прайшоў 14 лістапада, гаворыцца, што «асаблівая ўвага была ўдзелена стану спраў у прыходзе храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы вёскі Прыбыткі». Што стаіць за гэтым адным радком, стала вядома з пабліка прыхода: у царкве, якая знаходзіцца ў памежнай з Украінай вёсцы, нечакана змянілі настаяцеля. Аб прычынах гэтага адхілення даведалася гомельскае выданне «Флагшток».

Шмат гадоў настаяцелем прыхода быў протаіерэй Пётр Пракапцоў — з сайта прыхода толькі нядаўна прыбралі яго прозвішча. За гады служэння ён зарэкамендаваў сябе добрым святаром, яго паважалі вернікі, давяралі яму. Але адносіны з гомельскім архіепіскапам Стэфанам у святара не склаліся.

На думку вернікаў, епіскап не раз спрабаваў знайсці нагоду, каб зняць настаяцеля ў Прыбытках, і нядаўна такую нагоду знайшоў — айцец Пётр без дазволу епіскапа з'ездзіў за мяжу. Святар пабываў у Польшчы, і за гэты час у прыходзе не адбыліся некалькіх службаў, таму фармальнай падставай для звальнення стаў «прагул».

«Айцец Пётр востра перажываў распачатую агрэсію Расіі супраць Украіны. Бо праз яго вёску, Прыбыткі, ехала тэхніка, каб забіваць, ляцелі верталёты, каб несці смерць. Як у такіх умовах можна спакойна праводзіць службы — як быццам нічога не адбываецца?

Ёсць вернікі, якія перасталі прыходзіць на службы, бо не хацелі памінаць у малітве патрыярха Кірыла, таму што ён адкрыта падтрымаў агрэсію. З-за гэтага некаторыя ўвогуле не хочуць больш мець нічога агульнага з РПЦ.

«Святар хацеў на час выехаць, каб неяк прыйсці ў сябе, але дазволу на гэта епіскап не даваў», — патлумачыў суразмоўца.

Паводле яго інфармацыі, святара цалкам адхілілі ад служэння ў епархіі і не прапанавалі новага месца служэння — ён застаўся без сродкаў да існавання.

Каментары1

  • Грышка
    05.12.2022
    Гомельскі япіскап дзейнічае як воўк у пастуховым адзеньні. Маскоўскі патрыярхат Расейскае Праваслаўнае Царквы абмяняў праўду Эвангельля Ісуса Хрыста на ідалапаклонства «русского мира». Божа, калі ласка, дапамажы айцу Пятру й сям’і, сябрам і парафіянам яго.

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў6

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр эканомікі Расіі абвінаваціў спекулянтаў у крушэнні курсу расійскага рубля2

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

У 85% пачаліся праблемы з менструацыяй, сродкі гігіены не выдавалі ў якасці пакарання. Праваабаронцы расказалі пра здароўе жанчын за кратамі4

На філфаку БДУ хочуць адкрыць спецыяльнасць «пісьменнік»4

Выкрытыя ў Брытаніі шпіёны збіраліся вывезці ў Расію журналіста Хрыста Грозева, які дапамагаў Навальнаму

Акцёр і рэжысёр Ігар Забара: А яшчэ ў нас ёсць казёл. Яго завуць «Шайгу»2

«Бессэнсоўна падаваць апеляцыю». Як беларусам адмаўляюць у польскіх візах і што яны з гэтым робяць2

У Рэчыцы грамадзянцы Грузіі пагражаюць дэпартацыяй — за тое, што «ўважліва сачыла і рэпосціла навіны ў 2020-м»1

Z-ваенкар пахвалілася, як белгарадская тэрабарона збіла са стрэльбы дрон. Аказалася, гэта быў расійскі дрон за $90 тысяч2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў6

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →