Свет22

Google назваў самы папулярны запыт 2022 года. Вы гэта слова таксама шукалі

Самым папулярным запытам у Google у 2022 годзе стала слова Wordle — назва гульні-галаваломкі.

У Wordle карыстальнік павінен адгадаць адно слова на беларускай або іншай мове з пяці літар за шэсць спробаў. Пік папулярнасці гульні ў вэб-пошуку прыйшоўся на сярэдзіну лютага. У пачатку месяца яе выкупіла газета The New York Times.

На другім месцы ў Google апынуўся запыт India vs England (Індыя супраць Англіі), гаворка ідзе пра супрацьстаянне ў крыкеце. Трэцяе месца ў агульным вэб-пошуку дасталася запыту Ukraine (Украіна), на чацвёртым аказалася Queen Elizabeth — каралева Вялікабрытаніі Лізавета, якая памерла ў верасні.

Самымі папулярнымі па колькасці запытаў у Google людзьмі 2022 года аказаліся акцёры Джоні Дэп, Уіл Сміт і Эмбер Херд, а чацвёртае месца заняў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Каментары2

  • Мінак
    07.12.2022
    упершыню чую. што за саманадзейнасьць? навошта экстрапаліраваць уласнае жыцьцё на ўсіх вакол?
    больш за тое: роўна нічога з прыведзенага ў артыкуле я ніколі не шукаў.
  • Міма кракадзіл
    08.12.2022
    Мінак, навучыце мяне так крыўдзіцца на жартаўлівыя загалоўкі)
    Усе ведаюць, што вы ніколі не шукалі такое, не трэба хвалявацца

Цяпер чытаюць

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў2

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

Б'юці-блогерку з Гомеля асудзілі за палітыку5

Пад Мінскам пасажыры маршруткі ехалі з незачыненымі дзвярыма2

«Ён у жахлівым стане». Адам Кадыраў трапіў у аварыю недалёка ад Дома ўрачыстасцей у Пуцінскім раёне12

Памёр прафесар Васіль Бернік1

Дарадца Трампа: Тэрыторыю Грэнландыі можа кантраляваць толькі той, хто здольны яе абараніць, а Данія занадта слабая для гэтага6

Малады немец танчыць пад «Касіў Ясь канюшыну» — беларускі ў захапленні. Да гэтага ён ужо сабраў армію фанатак з Расіі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў2

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць