Фота: AP/Jean-Francois Badias

Фота: AP/Jean-Francois Badias

Выступаючы перад дэлегатамі штогадовай канферэнцыі Еўрапейскага абароннага агенцтва ў чацвер, Барэль сказаў, што гэта робіць Еўропу ўразлівай перад «пагрозамі высокага ўзроўню».

Паводле яго слоў, запасы зброі, якая пастаўляецца краінамі ЕС Украіне, вычэрпваюцца, паколькі еўрапейскі ваенна-прамысловы комплекс гадамі не атрымліваў належнага фінансавання.

«Тое, што мы накіроўваем Украіне, мы не бяром са складоў, а з нашых войскаў», — сказаў ён.

Еўрапейскае абароннае агенцтва было створана ў 2004 годзе, галоўным чынам для вырашэння задач узаемнай падтрымкі і ўзмацнення ваеннага супрацоўніцтва ў Еўропе. У яго ўваходзяць усе краіны Еўрасаюза, за выключэннем Даніі.

У той жа час, сітуацыя хутка паляпшаецца, сказаў Барэль, які займае таксама пасаду кіраўніка абароннага агенцтва ЕС.

«У 2021 годзе ўсе краіны ЕС выдаткавалі на абарону 214 млрд еўра, што на 6% больш, чым у 2020 годзе», — паведаміў ён.

Найбольшы рост выдаткаў на абарону прадэманстравалі Грэцыя, Італія, Славенія і Фінляндыя. Па словах Барэля, заявы, якія рабілі еўрапейскія ўрады на фоне расійскай агрэсіі супраць Украіны, паказваюць, што рост абаронных выдаткаў працягнецца і ў наступныя гады.

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
2