Групоўка «Кіберпартызаны» працягвае публікаваць дакументы, здабытыя пры ўзломе Раскамнагляда. Сёння яна выклала справаздачу аб падзеях 2020 года, падрыхтаваную расійскім аналітыкам. 

Справаздача ўяўляе сабой павярхоўны аналіз дзеянняў беларускіх актараў, але пацвярджае дапамогу Расіі ў падаўленні пратэстаў.

Аўтары справаздачы з задавальненнем канстатуюць, што «Лукашэнка, які звярнуўся па дапамогу да Расіі ў перыяд найбольш актыўнай фазы палітычнага крызісу і атрымаў падтрымку партнёра па Саюзнай дзяржаве, трапіў у яшчэ большую залежнасць ад яго, што толькі ўзмацнілі ўведзеныя на гэтым фоне супраць Беларусі заходнія санкцыі».

Яны пры гэтым прызнаюць, што «выбудаваная А. Лукашэнкам эканамічная мадэль выявілася нежыццяздольнай і залежнай ад знешніх актараў. Стратэгія «манеўравання» паміж найбуйнейшымі палітычнымі гульцамі свету таксама правалілася. Ігнараванне ўнутраных праблем, адарванасць эліт ад насельніцтва ў канчатковым рахунку прыводзяць да канфлікту, нават ва ўмовах амаль поўнай зачысткі палітычнай прасторы, як і паказаў гэты кейс», — пішуць расійскія аналітыкі.

Яны ў той жа час канстатуюць, што Беларусь стала для Расіі карысным палігонам, на якім выпрабоўваліся тэхналогіі кантролю за грамадствам.

«У гэты ж час … Расійская Федэрацыя сапраўды выпрабавала на практыцы методыку процідзеяння «каляровым рэвалюцыям» з выкарыстаннем пагрозы ўмяшання, падтрымкі лідараў, дэзарыентацыі пратэсту, кантролю за інфармацыйным парадкам дня».

Раскамнагляд — гэта структура, якая займаецца кантролем і цэнзурай інтэрнэту, а таксама падаўленнем палітычных праціўнікаў рэжыму Уладзіміра Пуціна.

«Кіберпартызаны» — групоўка хакераў, якая ўтварылася ў 2020 годзе і паставіла на мэце процістаяць дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі. Мінская адміністрацыя прызнала іх «тэрарыстычнай арганізацыяй».

«Вымушаны зварот па падтрымку і дапамогу да РФ на фоне празмернай жорсткасці пры падаўленні пратэстаў і розыгрыш краінамі Захаду карты «ўрада ў выгнанні» пакінуў Беларусь без магчымасці палітычнага лавіравання і штурхнуў яе да далейшай інтэграцыі з Расіяй, толькі за кошт якой беларуская эканоміка ўсё яшчэ застаецца на плаву», — гаворыцца ў дакуменце, здабытым кіберпартызанамі.

Чытайце таксама:

Беларускія кіберпартызаны заявілі пра ўзлом расійскага Раскамнагляда

«Звані сюды, што такое?» Пасля зліваў тэлефонных размоў чыноўнікі і сілавікі масава перавялі сваю камунікацыю ў месенджары

Хабар, пʼянства, выкарыстанне даных у сваіх мэтах. Кіберпартызаны апублікавалі інфармацыю з асабістых спраў супрацоўнікаў ГУБАЗіК

Клас
26
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
6
Сумна
6
Абуральна
88