Падрабязнасці суда невядомыя, бо працэс адбываўся ў закрытым рэжыме. Вядома толькі, што да прысуду жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Суд пакараў пенсіянерку пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Нядаўна жанчыну перавялі ў гомельскую жаночую калонію № 4. 

Жанчына, відаць, будзе самай узроставай з беларускіх палітвязняў.

Падтрымайце Наталлю тэлеграмамі, лістамі салідарнасці, паштоўкамі па адрасе: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Наталля Вячаславаўна Таран 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11