Дыянісій Карасцялёў (справа) са сваім бацькам Ігарам Карасцялёвым (злева). Фота: sobor.by

Дыянісій Карасцялёў (справа) са сваім бацькам Ігарам Карасцялёвым (злева). Фота: sobor.by

Сілавікі ставяць Дыянісію ў віну, што падчас малебну ў храме ён маліўся за воінаў і абаронцаў Украіны.

Вядома, што ў верасні 2021 года дома ў святара праходзіў вобшук.

Цяперашняму затрыманню Карасцялёва папярэднічала публікацыя ў канале праўладнай прапагандысткі Вольгі Бондаравай. Паводле той публікацыі, нейкая прыхаджанка «абурылася» тым, што падчас малебну Дыянісій памінаў воінаў і абаронцаў Украіны. Сілавікі часта выкарыстоўваюць падобныя каналы для стварэння бачнасці «грамадскай думкі». Насамрэч рашэнні аб затрыманнях прымаюцца загадзя.

Як сцвярджае канал «Хрысціянская візія», Дыянісій проста прачытаў падчас навагодняга малебну запіску за здароўе «воінаў і абаронцаў Украіны». Канал спасылаецца на ліст мітрапаліта Веніяміна, датаваны 4 студзеня і адрасаваны благачынным Мінскай епархіі. Паводле гэтага ліста, Веніямін адхіляе святара ад святадзействаў (фактычна забараняе служэнне) да прынясення пакаяння.

Сям'я Карасцялёвых з мітрапалітам Філарэтам. Фота: sobor.by

Сям'я Карасцялёвых з мітрапалітам Філарэтам. Фота: sobor.by

Для самога прыхода арышт Карасцялёва — балючая падзея, і там спадзяюцца, што надоўга бацюшка пад вартай не застанецца.

«Маліцца можна за каго заўгодна, але ніякага распальвання варожасці там быць не магло. Гэта фантазіі», — кажа адзін з даўніх прыхаджан храма, які добра ведае Дыянісія.

Прыход іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць». Фота: commons.wikimedia.org

Прыход іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць». Фота: commons.wikimedia.org

Дыянісій Карасцялёў — сын святара Ігара Карасцялёва, настаяцеля прыхода іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць». Сам айцец Ігар праблем з уладамі ніколі не меў, хутчэй наадварот — ён двойчы лаўрэат прэміі Аляксандра Лукашэнкі «За духоўнае адраджэнне» (у 1997 і 2015 гадах). Карасцялёў-старэйшы вядомы тым, што пры яго прыходзе арганізаваны комплекс сацыяльных майстэрняў, дзе працуюць людзі з цяжкімі псіхафізічнымі захворваннямі, і шмат для каго майстэрні — адна з нешматлікіх ці ўвогуле адзіная магчымасць сацыялізацыі. Прыход і саборны храм пры ім з’яўляюцца аднымі з найвялікшых у горадзе.

Каму патрэбен такі малебен, альбо Чаму маўчыць мітрапаліт Веніямін?

Ці ўсякая ўлада ад Бога? Тлумачыць святар

Клас
10
Панылы сорам
18
Ха-ха
3
Ого
11
Сумна
25
Абуральна
82