Грамадства66

Беларусам сталі адмаўляць ва ўездзе ў Літву пасля анкеты аб вайне ва Украіне

Беларусам сталі адмаўляць ва ўездзе ў Літву пасля анкеты аб вайне ва Украіне, такія выпадкі ёсць. Пра гэта заявіў LRT намеснік міністра ўнутраных спраў Арнольдас Абрамавічус. 

Арнольдас Абрамавічус. Фота: LRT

«Вялікая частка мер ужо прынятая — павышана ацэнка пры ўездзе ў Літву, таксама зменшана колькасць дазволаў на часовае пражыванне. Пры выдачы гэтых дакументаў у абавязковым парадку прадастаўляюцца дадатковыя анкеты з ацэнкай магчымай пагрозы нацыянальнай бяспецы. Усе меры эфектыўныя», — запэўніў А. Абрамавічус.

Паводле яго слоў, ёсць выпадкі, калі грамадзяніна Беларусі пасля запаўнення анкеты вырашаюць не пускаць у Літву. Грамадзяніна Беларусі пытаюцца, з якімі мэтамі ён хоча прыехаць у Літву, якое ягонае стаўленне да дзеянняў Расіі, да анексіі Крыма.

«З гэтага можна зразумець: выступае чалавек супраць анексіі, а таксама прама ці ўскосна супраць удзелу Беларусі ў гэтым ці ж ён з дапамогай анкеты спрабуе нешта схаваць і даць, магчыма, прыхарошаную інфармацыю», — сказаў суразмоўца.

Каментары6

  • дзед-барадзед
    09.01.2023
    Навошта тады гэтыя анкеты, калі ты ўсё сумленна адказваеш, а табе адмаўляюць, бо не вераць???!
    Затое лукашысты туды ездзяць ледзьве без прыпынкаў на мяжы!

  • мясцовы
    09.01.2023
    Яго міныстэрства толькі месяц таму адмовілась ад
    супрацоуніцтва з мусрБ )))
    І ен мне гєтую х..ю кажа
    Чый Тыбет? Чый Тайвань ? яшче ні пытаюць?)))
  • Яўропа бяз расейскій варвараў
    09.01.2023
    Хутчэй бы ужо ўсіх рускіх перасталі пускаць з іх "культурай" у яўропу.

    Няхай сядзяць сабе ва Узбекістанах і манголіях

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць