Свет22

Мінабароны Украіны абвергла абвінавачанні ў злоўжываннях пры закупках харчавання для войска

Міністэрства абароны Украіны раніцай 22 студзеня апублікавала заяву, у якой абяцала правесці службовую праверку ў сувязі з выстаўленымі на яго адрас абвінавачаннямі. Пры гэтым ведамства абвінаваціла журналістаў у маніпуляцыі.

Напярэдадні міністра абароны Украіны Аляксея Рэзнікава выклікалі ў Вярхоўную Раду ў сувязі з паведамленнямі ў СМІ аб закупцы ведамствам прадуктаў для вайскоўцаў па цэнах у некалькі разоў вышэйшых, чым у рознічных крамах. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку намесніца кіраўніка парламенцкага камітэта па нацбяспецы, абароне і выведцы Мар'яна Бязугла, адзначыўшы, што дзяржаўная аўдытарская служба і праваахоўныя органы праводзяць у Мінабароны праверкі.

Мінабароны Украіны, у сваю чаргу, піша пра тое, што звесткі пра змест закупак паслуг харчавання «распаўсюджваюцца з прыкметамі наўмысных маніпуляцый і ўводзяць у зман».

Ведамства рыхтуе матэрыялы ў Службу бяспекі Украіны, каб расследаваць «распаўсюджанне загадзя хлуслівых звестак, якія наносяць шкоду інтарэсам абароны ў асаблівы перыяд».

Пры гэтым адносна эпізодаў, якія маюць грамадскі рэзананс — незалежна ад іх зместу, — міністэрства праводзіць службовыя праверкі.

«Адносна працэсу і вынікаў закупак паслуг харчавання таксама будзе праведзена ўнутраная праверка. У выпадку выяўлення парушэнняў у дзейнасці службовых асоб Мінабароны яны будуць несці адказнасць па законе», — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Чытайце таксама:

Ва Украіне — скандал праз куплю харчавання для УСУ. Вярхоўная Рада выклікала міністра абароны Украіны

Каментары2

  • гоблен
    22.01.2023
    Да-да, охотно верю. Это ж только у орков возможно (тряс5цо от смеха)
  • Грицько
    22.01.2023
    гоблен, они воруют ,это да! Но им приэтом стыдно

Удзельнік апазіцыйнага руху Віталь Лухвіч выявіўся платным міліцэйскім стукачом

Удзельнік апазіцыйнага руху Віталь Лухвіч выявіўся платным міліцэйскім стукачом

Усе навіны →
Усе навіны

«Заснулі на Каліноўскага, прачнуліся на Машэрава». У Кобрыне за ноч прыбралі паказальнікі з прозвішчам Каліноўскі ВІДЭА2

Грамадзяніна Германіі прысудзілі ў Беларусі да расстрэлу14

Зніклага ў Польшчы беларуса знайшлі ў Варшаве збітым і без дакументаў10

«Вада пранікла ўнутр, запоўніла салон мне па пояс, рукі трэсліся». Хто тая дзяўчына з запамінальнага фота мінскага патопу3

У Беларусі пачалася перадвыбарчая агітацыя за Лукашэнку ФОТАФАКТ32

Сусветныя цэны на каву б'юць рэкорды. Кошт вашага латэ пад пагрозай5

Ватыкан прызначыў лідскага ксяндза Андрэя Зноска біскупам. Роўна год таму яго затрымлівалі сілавікі

Стала вядома, у чым падазраюць Рамашэўскую, Дзікавіцкага і іншых топ-менеджараў «Белсата»20

У Італіі журналістку аштрафавалі за жарты пра рост прэм'ер-міністра Мелоні — гэта палічылі бодышэймінгам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удзельнік апазіцыйнага руху Віталь Лухвіч выявіўся платным міліцэйскім стукачом

Удзельнік апазіцыйнага руху Віталь Лухвіч выявіўся платным міліцэйскім стукачом

Галоўнае
Усе навіны →