Ціханоўская, цытуючы Каліноўскага, замяніла адно слова. Сацсеткі адрэагавалі
Падчас мерапрыемстваў, прысвечаных 160-й гадавіне пачатку паўстання 1863—1864 гадоў, Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай. Яна згадала Кастуся Каліноўскага і яго словы.
«Каліноўскі, які кіраваў паўстаннем на тэрыторыі Беларусі, ёміста сфармуляваў нацыянальную ідэю Беларусі: толькі тады, народзе, зажывеш шчасліва, калі над табой не будзе чужой улады.
Бо нам, беларусам, не трэба чужога. Проста дайце нам быць гаспадарамі ў сваёй краіне. Мы хочам будаваць Беларусь свабоднай і незалежнай дзяржавай, і імя Кастуся Каліноўскага працягвае натхняць нас у гэтай справе», — сказала дэмакратычная лідарка.
У арыгінальным лісце з-пад шыбеніцы Каліноўскага цытата гучала так: «Бо я табе з-пад шeбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе».
Не ўсім гэта паліткарэктная замена падалася дарэчнай. Некаторыя лічаць, што не варта было адыходзіць ад арыгінальнай цытаты, якая ва ўсіх на слыху.
Твітар адрэагаваў і мемамі.
Каментары