Меркаванні3030

«Могуць стаць фатальнымі для беларускай дзяржаўнасці». Прэйгерман і Мельянцоў наракаюць на санкцыі Захаду

Захад вінаваты ў вайне ва Украіне, а таксама ў ператварэнні Беларусі ў працяг Расійскай Федэрацыі, Польшча мілітарызуецца, а наш рэгіён можа стаць арэнай Трэцяй сусветнай вайны, пішуць аналітыкі лукашэнкаўскай установы «Мінскі дыялог». Нежаданне Захаду прыняць дыктатуру Аляксандра Лукашэнкі і аднавіць адносіны з рэжымам «могуць стаць фатальнымі для беларускай дзяржаўнасці і пазбавіць рэгіён многіх магчымасцяў для ўладкавання будучай мадэлі бяспекі». 

На сайце ўстановы «Мінскі дыялог»  зʼявілася аналітычная запіска «Усходняя Еўропа ў 2022 годзе: галоўны асяродак будучай сусветнай вайны?». Яе аўтары — Сяргей Богдан, Дзяніс Мельянцоў і Яўген Прэйгерман.

Аўтары пішуць, што «нежаданне глабальных гульцоў улічваць інтарэсы адно аднаго, а таксама спробы перагледзець правілы гульні і ўсталяваць выгадную ім новую нарматыўнасць у міжнародных адносінах прывялі свет да расійска-ўкраінскай вайны».

На думку аўтараў, расійска-ўкраінская вайна стала «зручным тлумачэннем усяму таму, што адбываецца ў рэгіёне, але часцяком гэта ўяўнае тлумачэнне зʼяў і працэсаў, якія маюць іншыя паходжанне і матывацыю».

Беларусь, з іх пункту гледжання, стала ахвярай нематываваных несяброўскіх дзеянняў з боку краін Захаду.

Так, санкцыі ў дачыненні да Расіі і Беларусі пасля пачатку вайны ўзмацнілі «паўблакаду Беларусі».

«Літва і Польшча ўзвялі сцяну на мяжы з Беларуссю з намерам яе ўмацаваць, а Латвія прыступіла да будаўніцтва такой сцяны. Украіна замініравала мяжу з Беларуссю», — пішуць аўтары, не называючы прычын такіх рашэнняў суседзяў.

Паводле меркавання аўтараў,

«натуральным наступствам санкцый, уведзеных супраць Беларусі ў канцы 2020 — пачатку 2022 года краінамі Захаду і Украінай, стала беспрэцэдэнтнае звужэнне поля Мінска для замежнапалітычнага манеўру. Гэтая акалічнасць зрабіла немагчымым працяг беларускай палітыкі сітуацыйнага нейтралітэту і абумовіла ролю Беларусі ў расійска-ўкраінскай вайне».

Аўтары праводзяць думку, што Мінск хацеў прытрымлівацца нейтралітэту, але Захад адштурхнуў рэжым Лукашэнкі ў бок Масквы.

«Такое становішча спраў, а таксама ігнараванне краінамі ЕС—НАТА прапаноў Мінска актывізаваць інструменты вайсковай транспарэнтнасці ва ўмовах нарастаючай рэгіянальнай мілітарызацыі стымулююць далейшае збліжэнне Беларусі і Расіі ва ўсіх сферах, у тым ліку і вайсковай», — пішуць аўтары.

Лукашэнкаўскія аналітыкі падкрэсліваюць, што Беларусь імкнецца пазбегнуць прамога ўключэння ў баявыя дзеянні, аднак гэтыя намаганні не заўважаюць або ігнаруюць СМІ і дыпламаты.

«Напрыклад, Мінск паказальна вывеў на мяжу з Украінай часткова Сілы спецыяльных аперацый, у той час як на мяжы з Польшчай і Літвой выводзіліся паўнавартасныя вайсковыя злучэнні (у прыватнасці, мотастралковыя часці). Паўднёвыя раёны краіны заставаліся ў значнай ступені дэмілітарызаванымі, там толькі пачалося ўладкаванне мяжы. Дарэчы, непадрыхтаванасць вайсковай інфраструктуры паўднёвых раёнаў Беларусі (як вынік ранейшай палітыкі сітуацыйнага нейтралітэту), мяркуючы па ўсім, істотна звузіла магчымасці Масквы ў правядзенні аперацыі на кіеўскім кірунку», — пішуць аналітыкі.

Таксама яны нагадваюць пра «падкрэслена стрыманую рэакцыю афіцыйнага Мінска на ракетны інцыдэнт 29 снежня», калі падчас масіраванага расійскага ракетнага ўдару па Украіне з беларускага боку мяжы ўпаў блок украінскай зенітнай ракеты.

«Беларускія ініцыятывы ў галіне павышэння транспарэнтнасці вайсковай дзейнасці і захадаў даверу застаюцца без адказу», і яны

«не могуць вылучацца бясконца, бо Мінск вымушаны павышаць уласную абараназдольнасць даступнымі сродкамі, што ў сучасных умовах азначае паглыбленне вайсковага супрацоўніцтва з Расіяй», — палохаюць лукашэнкаўскія эксперты.

З-за адсутнасці ў Мінска «і жадання, і магчымасцяў для ўдзелу ў расійскай кампаніі ва Украіне — называюць вайну кампаніяй праўладныя палітолагі — Масква робіць стаўку на нарошчванне сваёй вайсковай прысутнасці ў Беларусі».

«Верагодна, у гэтым кантэксце варта разглядаць і спробы беларускага боку падключыцца да стратэгічнага планавання, якое датычыць у тым ліку доступу да ядзернай зброі. Мінск паспрабаваў дамагчыся не проста новых паставак дарагіх узбраенняў, але і павышэння ўласнага статусу ў рэгіёне наогул і ў адносінах з самой РФ у прыватнасці», — пераходзяць да шантажу эксперты.

Аналітыкі нагадваюць, што ў канцы кастрычніка Аляксандр Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення з РФ аб стварэнні і функцыянаванні вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў, якія, верагодна, можна разглядаць як правобразы вайсковых баз. А ў пачатку снежня быў падпісаны пратакол аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб сумесным забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі ў вайсковай сферы ад 19 снежня 1997 года. Змены спрашчаюць працэдуры функцыянавання групоўкі і магчымасці яе аператыўнага прымянення, канстатуюць яны, не ацэньваючы «міралюбнасць» такіх паводзін.

Аўтары схіляюцца да таго, што расійска-ўкраінская вайна стане зацяжной і расцягнецца на гады. Гэта можа прывесці да пераходу вайны «ў больш буйнамаштабны фармат» і да «геаграфічнага пашырэння», бо «іншага выхаду са стратэгічнага тупіка можа не быць», — запэўніваюць яны.

«Мінскі дыялог» быў створаны для абслугоўвання замежнай палітыкі Мінска на заходнім кірунку, і іх аналітыка таксама арыентаваная на колы Захаду.

«Сітуацыйны нейтралітэт, якога Беларусь прытрымлівалася ў папярэднія гады і які меў значны дээскалацыйны патэнцыял для ўсяго рэгіёна, аказаўся незапатрабаваным бакамі канфлікту і ключавымі актарамі ва Усходняй Еўропе. Гэта стала зразумела яшчэ ў 2020—2021 гадах і паўнавартасна выявілася ў 2022 годзе», — пішуць аўтары запіскі.

Яны перасцерагаюць, што рост расійскага ўплыву ў Беларусі — гэта «ў пэўным сэнсе ператварэнне Беларусі ў працяг РФ у вайскова-стратэгічным дачыненні» ды выглядае для Захаду больш прымальным, чым імкненне Мінска да нейтралітэту.

На іх думку, «нейтральны статус Беларусі скоўваў бы дзеянні бакоў». Яны мяркуюць, што нейтральны статус «пазбаўляў бы праціўнікаў Масквы магчымасці выкарыстоўваць Беларусь як пляцоўку для паэтапнай эскалацыі канфлікту з Расіяй», акрамя таго, «у цяперашнім варыянце Беларусь становіцца для Масквы дадатковым цяжарам з прычыны неабходнасці яе абараняць і падтрымліваць».

«Гэтыя разлікі могуць здавацца пераканаўчымі ў кароткатэрміновай перспектыве, аднак у выніку яны могуць стаць фатальнымі для беларускай дзяржаўнасці і пазбавіць рэгіён многіх магчымасцяў для ўладкавання будучай мадэлі бяспекі», — рэзюмуюць аўтары.

Аўтары не ўзгадваюць масавыя рэпрэсіі ў Беларусі, фашызацыю рэжыму і выкарыстанне тэрыторыі краіны для агрэсіі супраць Украіны. Яны абмяжоўваюцца заўвагай, што «звужэнне поля Мінска для знешнепалітычнага манеўру … абумовіла ролю Беларусі ў расійска-ўкраінскай вайне».

Лукашэнкаўцы і раней пераконвалі Захад цярпець Аляксандра Лукашэнку і заплюшчваць вочы на парушэнні правоў чалавека ў краіне, пагражаючы ў адваротным выпадку яшчэ большым збліжэннем Беларусі і Расіі.

Рэжым Лукашэнкі знаходзіцца ў поўнай фінансавай і абароннай залежнасці ад Масквы і на працягу дзесяцігоддзяў штогод атрымлівае ад яе субсідыі і крэдыты на некалькі мільярдаў даляраў. Беларусь больш чым на 90% залежыць ад паставак нафты і газу з Расіі, за час кіравання Лукашэнкі адбылася татальная русіфікацыя.

Каментары30

  • Абу
    26.01.2023
    А зараз я вам пакажу, як я яшчэ больш прагнуся пад расею. Ведаю ажно чатыры пазіцыі, сутру прывёз...
  • За Свабоду!
    26.01.2023
    Яны ўжо нават не маскіруюцца, заўсёды працавалі на дыктатара. А ёсць яшчэ ж і карысныя ідыёты, якія ў гэта вераць, якія таксама супраць санкцыі. Самае вядомае прозвішча мы ўсе ведаем.
  • Мойша
    26.01.2023
    Тое што санкцыі ды ізаляцыя змусілі рэжым выканаць расейскія ўмовы гэта праўда, гэта не апраўданне, гэта не здымае адказнасці але гэта факт!

«Яшчэ 10 чалавек паехалі». Як кашмарылі Гродна падчас апошняй аблавы1

«Яшчэ 10 чалавек паехалі». Як кашмарылі Гродна падчас апошняй аблавы

Усе навіны →
Усе навіны

«Трэба купляць латарэйны білет». Стваральнік кампаніі Flo падзяліўся сакрэтам поспеху2

Віцебскага доктара будуць судзіць за «рэабілітацыю нацызму». Яго страшна збілі пры затрыманні6

Ці законна весці відэаназіранне за кватэрай, калі здаеш яе пасутачна?4

Вялікабрытанія раскрыла буйную міжнародную сетку па адмыванні крыптавалюты для ўзбагачэння Крамля і аперацый расійскіх шпіёнаў у Еўропе1

Яўген Андрэйчык расчараваўся ў палітычным актывізме: Я больш не працую з Беларуссю75

Кіроўцаў будуць па-новаму папярэджваць пра камеры хуткасці1

Мінчанка пазнаёмілася на вуліцы з двума мужчынамі і атрымала трынаццатую судзімасць2

Паўстанцы ў Сірыі занялі пяты па велічыні горад краіны і вызвалілі палітзняволеных з гарадской турмы10

«Быццам гарачыя прасы паставілі на вочы». Беларуская вядучая шчыра расказала, на што пайшла дзеля прыгажосці14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яшчэ 10 чалавек паехалі». Як кашмарылі Гродна падчас апошняй аблавы1

«Яшчэ 10 чалавек паехалі». Як кашмарылі Гродна падчас апошняй аблавы

Галоўнае
Усе навіны →