Меркаванні1313

Гайдукевіч: «Калі б сказаў, што родная мова — расейская, у мяне б у маёй вёсцы плюнулі»

У Беларусі працягваецца ўсеагульны перапіс насельніцтва. Найбольшую спрэчнасць і цікавасць у грамадстве выклікаюць анкетныя пытанні, звязаныя з мовай.

У Беларусі працягваецца ўсеагульны перапіс насельніцтва. Найбольшую спрэчнасць і цікавасць у грамадстве выклікаюць анкетныя пытанні, звязаныя з мовай. Як жыхары краіны адказваюць на пытанне пра родную мову? На якой мове людзі размаўляюць дома?

Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін паведаміў, што перапіс у ягонай сям’і адбыўся. Пра адказы на моўныя пытанні спадар Калякін ахвотна распавёў Радыё Свабода:

«Родная мова ў мяне была запісаная беларуская. Бо гэта — родная мова, яна і ёсць роднай для мяне. Тым больш, што я валодаю беларускай мовай. Дома па‑беларуску не размаўляем, бо дома ня ўсе добра ведаюць беларускую мову. Да прыкладу, жонка беларускую мову ведае, можа чытаць, але не размаўляе па‑беларуску. Таксама сын — ён заканчваў расейскамоўную школу і таму размаўляе па‑расійску. А родныя — частка размаўляе па‑беларуску, а частка не, вось і ўсё».

Пытанні мовы падчас перапісу ня выклікалі дыскусіяў таксама ў сям’і кіраўніка Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі «Грамада» Анатоля Ляўковіча:

«Пра мову я адказаў станоўча, канечне ж. Што мая родная мова беларуская, я размаўляю па‑беларуску, некалі чытаў лекцыі па‑беларуску, калі выкладаў ва ўніверсітэце — гэта зразумела. І дзеці мае адказалі, што ў іх мова беларуская і яны размаўляюць на роднай мове. Жонка адказала, што ў яе родная мова расейская, бо яна расейка. Яна з Харкава, бацька ў яе ўкраінец, а маці расейка. Але жонка можа размаўляць па‑беларуску. У маёй сям’і беларуская мова ня тое, што традыцыя — гэта жыццё».

Старшыня Ліберальна‑дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч заявіў, што пытанне роднай мовы падчас перапісу для яго было прынцыповым:

«Ды вы што?! Родная мова якая? Ну якая ж яшчэ — беларуская мова. Ну, а як па‑іншаму? Размаўляю па‑расійску, а родная мова толькі беларуская — тут пытанняў няма. Ды ў мяне ўсе продкі ў вёсцы Караліна пахаваныя! Вы ж ведаеце — я ж шляхцюк. У мяне дзед Анджэй Гайдукевіч атрымаў грамату двараніна — я што — ёкнуты ці што? Ды для мяне гэта мова родная была і будзе і ў дзяцей маіх! Большасць насельніцтва разумее на расейскай мове, а я кандыдат у прэзідэнты, дэпутат. Размаўляць на беларускай мове — ніякіх складаных пытанняў няма. Але ж я разумею, што мяне будуць лепш разумець на расейскай мове.

Калі мне задаюць пытанне на беларускай мове, то адказваю толькі на беларускай. Трэба ж палітыку арыентавацца… Але нідзе я ніколі ў жыцці не заяўляў, што ў мяне родная мова… У мяне б… у вёсцы б плюнулі ў бок».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць