Грамадства66

WSJ: Заходнія лідары асцерагаюцца, што час можа граць на карысць Расіі

За рашэннем заходніх лідараў рэзка змяніць тактыку і значна павялічыць вайсковую дапамогу Кіеву можа стаяць боязь таго, што час будзе граць на карысць Расіі, піша Wall Street Journal.

Фота: Канстанцін Лібераў / AP

Заходнія палітыкі мяркуюць, што акно магчымасцяў для Украіны не бясконцае, а для таго, каб пераламаць ход вайны, Кіеву неабходна даць як мага хутчэй больш магутную зброю, у тым ліку баявыя танкі і сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Доўгі час на Захадзе спадзяваліся, што пасля цяжкай зімы, ваенных страт і пагаршэння эканамічнай сітуацыі з-за санкцый Масква будзе імкнуцца згарнуць канфлікт і пачне шукаць магчымасці для ўстанаўлення міру.

Аднак гэты разлік, падобна, не апраўдаўся: набліжаецца першая гадавіна пачатку ўварвання Расіі ва Украіну, і Масква, нягледзячы на панесеныя страты і ўведзеныя санкцыі, здаецца, мае намер разгарнуць новы наступ ва Украіне.

Цяпер шэраг заходніх лідараў мяркуе, што Крэмль, гатовы працягваць мабілізацыю, можа выйграць, прытрымліваючыся тактыкі доўгага ваеннага канфлікту.

Магчыма, у Крамлі разлічваюць, што з часам насельніцтва Еўропы і ЗША будзе ўсё з меншым энтузіязмам падтрымліваць намаганні ўрадаў па аказанні дапамогі Украіне. У некаторых краінах за гэты час могуць змяніцца лідары і ўрад.

Як падкрэслівае выданне, на Захадзе пакуль не бачаць ніякіх прыкмет таго, што Крэмль задумваецца аб згортванні канфлікту праз санкцыі. Таксама заходнія палітыкі разумеюць, што Расія валодае даволі вялікімі рэсурсамі, каб наладзіць вытворчасць зброі без выкарыстання заходніх тэхналогій, а таксама правесці новую хвалю мабілізацыі, піша WSJ.

Каментары6

  • ?
    30.01.2023
    До полезных идиотов что-то начинает доходить?
  • Р6619
    30.01.2023
    Масква ніколі не "згарне канфлікт і не будзе шукаць магчымасці міру". Чаму гэта так цяжка даходзіць да ўсіх.
  • Максим Дизайнер
    30.01.2023
    Так уже объявили, что Абрамсы приедут минимум в конце года-начала следующего. К тому времени они уже могут стать не нужны

Папулярны польскі трэвэл-блогер расказаў пра сваю паездку ў Беларусь і даў парады

Папулярны польскі трэвэл-блогер расказаў пра сваю паездку ў Беларусь і даў парады

Усе навіны →
Усе навіны

Кантрактнік у Белгарадскай вобласці Расіі застрэліў трох таварышаў і ўцёк са зброяй

У Калінкавічах у 40 гадоў памёр прапаршчык патрульна-паставой службы 

Эдуарду Бабарыку дадалі паўтара года зняволення2

Байдэн назваў віцэ-прэзідэнта Харыс Трампам. Той рэзка адрэагаваў1

Мілінкевіч расказаў, што беларусы могуць даць Еўропе9

Маргарыта Ляўчук выйшла замуж і чакае дзіця30

Разграмілі кватэру былога вядучага АНТ Івана Падрэза11

Сямейную пару расіян затрымалі ў Аўстраліі па падазрэнні ў шпіянажы

Шматдзетнай маці далі 6 гадоў калоніі па 6 артыкулах. Сын-падлетак з інваліднасцю чакае яе на волі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны польскі трэвэл-блогер расказаў пра сваю паездку ў Беларусь і даў парады

Папулярны польскі трэвэл-блогер расказаў пра сваю паездку ў Беларусь і даў парады

Галоўнае
Усе навіны →